Польскі пашпарт экс-суддзі Шмыдта ануляваны, перабежчык захраснуў у Беларусі — СМІ
10 кастрычніка, Позірк. Мазавецкі ваявода на падставе запыту Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ануляваў пашпарт былога суддзі Томаша Шмыдта, які збег у Беларусь больш за пяць месяцаў таму, паведамляе партал Onet са спасылкай на інфармацыю, атрыманую Gazeta Wyborcza.
Адзначаецца, што гэты крок “не набліжае затрыманне Шмыдта, але істотна абмяжоўвае яго магчымасць вандраваць”. Польскія медыя мяркуюць, што калі перабежчык “не атрымае пашпарт, напрыклад, ад беларускіх уладаў”, то ў Беларусі “ён апынецца ў пастцы”, “зможа ездзіць толькі ў Расію, якая супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі”.
Расследаванне справы пра магчымую супрацу Шмыдта з беларускімі спецслужбамі працягваецца.
Пра тое, што суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шмыдт уцёк у Беларусь, стала вядома 6 траўня з паведамлення тэлеграм-канала, створанага трыма днямі раней ад яго імя на польскай і рускай мовах. У ім сцвярджалася, што мужчына вымушана пакінуў Польшчу “з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў”. Ён нібыта “зазнаў пераслед і пагрозы за самастойную палітычную пазіцыю”.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў 7 траўня, што спецслужбы Беларусі даўно працавалі са збеглым суддзём Шмытам, яго стасункі з беларусамі “маюць даўнюю гісторыю”, гэта не справа “апошніх месяцаў”.
9 траўня Шмыдт быў звольнены Вышэйшым адміністрацыйным судом на падставе яго заявы. Нацыянальная пракуратура Польшчы пачала расследаванне.
4 чэрвеня стала вядома, што Шмыдт не будзе ўключаны ў спіс асоб, якія вышукваюцца Інтэрполам з “чырвоным апавяшчэннем”. Паводле інфармацыі прэс-сакратара Галоўнага ўпраўлення паліцыі Польшчы Катажыны Новак, гэта звязана з тым, што Інтэрпол “не дазваляе перадаваць па сваіх каналах даныя наконт дзеянняў супраць бяспекі дзяржавы, якія вызначаюцца як палітычныя злачынствы”. Да такіх дзеянняў, адзначыла Новак, Інтэрпол адносіць шпіянаж.
10 чэрвеня акруговы суд Варшавы выдаў ордар на арышт Шмыдта. Ордар мае сілу толькі на тэрыторыі дзяржаў, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, гэта значыць не будзе мець рэальнай сілы, пакуль перабежчык не перасячэ мяжу адной з краін ЕС.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка