Мінск 01:28

Беларусь будзе пракладаць газаправод у Ленвобласці

10 кастрычніка, Позірк. Беларускія пастаўшчыкі зоймуцца пракладкай і разводкай “пад ключ” міжпасялковых і ўнутрыпасялковых газавых трубаправодаў у Ленінградскай вобласці Расіі, паведамляецца на сайце Ленвобласці.

Адпаведны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнам РФ, ПАТ “Газпром” і Міністэрствам энергетыкі падпісаны на Пецярбургскім міжнародным газавым форуме.

“Выкарыстоўваем усе магчымасці, каб выканаць даручэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна па рэалізацыі праграм газіфікацыі і дагазіфікацыі”, — заявіў губернатар вобласці Аляксандр Драздзенка.

Праграмай газіфікацыі Ленінградскай вобласці прадугледжана будаўніцтва 189 міжпасялковых і 465 размеркавальных газаправодаў для газіфікацыі 508 населеных пунктаў, гаворыцца ў рэлізе.

Бакі таксама прапрацуюць “пытанні праектавання, вытворчасці, пастаўкі, мантажу і сэрвіснага абслугоўвання абсталявання беларускіх прадпрыемстваў для ажыццяўлення праектаў газіфікацыі ў Ленінградскай вобласці”.

Падзяліцца: