Мінск 18:23

Беларусь упершыню з пачатку года саступіла лідарства ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці

Крыніца: pexels.com

11 кастрычніка, Позірк. Па выніках студзеня — жніўня 2024 года Беларусь заняла другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па дынаміцы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў гадавым вымярэнні (да аналагічнага перыяду 2023-га), сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС па гэтым паказчыку ў студзені (+4,3%), студзені — лютым (+6,9%), студзені — сакавіку (+6,8%), студзені — красавіку (+6,9%), студзені — траўні (+8,1%), студзені — чэрвені (+10,2%), студзені — ліпені (+18,1%).

За восем месяцаў у цэлым па саюзе зафіксаванае зніжэнне на 1,2%. Агульны паказчык выйшаў адмоўным за кошт падзення на 3,2% у Расіі. У астатніх дзяржавах адзначаны рост: у Кыргызстане на 7,3%, Беларусі — на 7,2%, Казахстане — на 3,7%. Даныя па Арменіі публікуюцца адзін раз у тры месяцы (у першым паўгоддзі рост сельгасвытворчасці ў гэтай краіне склаў 4,3%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: