Лукашэнка ацаніў ураджай кукурузы ў Шклоўскім раёне
11 кастрычніка, Позірк. З “вынікамі эксперыменту па вырошчванні кукурузы розных гатункаў” азнаёміўся Аляксандр Лукашэнка 11 кастрычніка ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць), паведамляе яго прэс-служба.
Ён ацаніў прадукцыю сельгаспрадпрыемства “Александрыйскае”, дзе сёлета, як заяўляецца, высадзілі 12 эксперыментальных гатункаў кукурузы: шэсць беларускай і шэсць замежнай селекцыі.
“Кукуруза нядрэнная ў нас, што там казаць. Але мы адстаем ад Захаду. Калі вы адстаеце на 20% [па ўраджайнасці] — гэта вельмі шмат. Нам трэба высокаўраджайныя добрыя гатункі. Вынікі трэба падвесці вельмі сур’ёзныя ў сельскай гаспадарцы. Асабліва па гэтых гатунках”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, раней ён пагадзіўся з прапановай закупляць для сяўбы да 15% імпартнага кукурузнага насення, каб “была магчымасць параўнаць”.
“Не павінна быць ашуканства і шапказакідальніцтва. Навошта апрацоўваць нам тое, што не прыносіць карысці? Нам патрэбныя высокаўраджайныя добрыя гатункі. Але вынікі трэба падвесці вельмі сур’ёзныя, асабліва па гэтых гатунках. Прыходзіш: імпарт — добра, а наша адстае. Пры той увазе, якую мы ўдзяляем навукоўцам”, — адзначыў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што “навукоўцы павінны даваць вынік, і гэта тычыцца не толькі кукурузы, а навуковай сферы ў цэлым”. “Гэта ў бліжэйшы час мы разбярэмся. Камісія цяпер па Акадэміі навук працуе. Я хачу зрабіць выснову па кадрах”, — сказаў ён.
8 кастрычніка паведамлялася, што ўрад яшчэ на паўгода падоўжыў ліцэнзаванне вывазу збожжавых з Беларусі. Згодна з пастановай, гэта патрабаванне, як і раней, распаўсюджваецца на пшаніцу, жыта і іх сумесь (меслін), ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя збожжавыя, драблёнае і іншае апрацаванае збожжа пшаніцы, жыта і іншых збожжавых, а таксама насенне сланечніка і рапсу (у тым ліку яравога).
24 жніўня 2021 года ўрад на паўгода забараніў вывозіць з Беларусі пшаніцу, меслін, жыта, ячмень, авёс, кукурузу, грэчку, проса, трыцікале, іншыя збожжавыя і насенне рапсу. 11 сакавіка 2022 года забарона была падоўжаная яшчэ на шэсць месяцаў, а пералік пашыраны — за кошт апрацаванага і неапрацаванага збожжа пшаніцы, жыта і іншых збожжавых, насення сланечніка, бураковага жому, а таксама макухі і шроту з насення рапсу з нізкім утрыманнем эрукавай кіслаты. У трэці раз абмежаванне экспарту было падоўжанае 23 верасня таго ж года.
Узамен забароны Савет міністраў 24 сакавіка 2023 года ўвёў на шэсць месяцаў патрабаванне атрымліваць разавыя ліцэнзіі на вываз збожжавых. Гэтае рашэнне падаўжалася на аналагічны тэрмін 30 верасня, 10 красавіка 2024 года і цяпер, 5 кастрычніка.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка