Мінск 18:17

КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву “Актыўным быць файным”

Крыніца: старонка ініцыятывы "Актыўным быць файна" ў "Фэйсбуку"

11 кастрычніка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 8 кастрычніка прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву “Актыўным быць файна”, вынікае з абноўленага адпаведнага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Цяпер у пераліку 267 пазіцый.

Да “фарміравання” прылічаная “група грамадзян з ліку ініцыятывы “Актыўным быць файным” з галаўным офісам у Літве і прадстаўніцтвамі ў Польшчы, Украіне, Грузіі і Швецыі”.

Датычнай да праекту названая палітычная і грамадзянская актывістка, феміністка Юлія Міцкевіч.

У спісе МУС пералічваецца шэраг старонак у сацсетках і сайт ініцыятывы, якія ў большасці сваёй не функцыянуюць. У тэлеграм-канале ініцыятывы 785 падпісчыкаў.

Інтэрнэт-рэсурсы “Актыўным быць файна” таксама ўнесеныя ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” на сайце Міністэрства інфармацыі.

Ініцыятыва “Актыўным быць файна” створаная ў 2015 годзе як “беларуска-шведскі праект па папулярызацыі методыкі шведскіх (навучальных) гурткоў”.

Падзяліцца: