Мінск 20:26

Каля мяжы з Літвой затрыманы мужчына з аэрастатам

Скрыншот: відэаматэрыял Дзяржпагранкамітэта

11 кастрычніка, Позірк. Грамадзяніна Беларусі з аэрастатычным шарам затрымалі 11 кастрычніка пагранічнікі каля гарадскога пасёлка Воранава (Гродзенская вобласць) ля мяжы з Літвой, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Адзначаецца, што акрамя аэрастата ў аўтамабілі мужчыны знайшлі газавы балон і GPS-трэкер. Падчас агляду жытла затрыманага таксама былі знойдзеныя складнікі беспілотніка самалётнага тыпу і два акумулятары да яго.

“Аўтамабіль і знойдзеныя прадметы вынятыя і дастаўленыя ў Лідскі пагранічны атрад. Вядзецца разбіральніцтва”, — гаворыцца ў паведамленні.

1 красавіка набыў моц указ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятучых апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.

Акрамя таго, незаконнае трыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне або памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і цягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць (арт. 24.19 КаАП прадугледжвае штраф да 50 базавых велічыняў — да 2.000 рублёў).

У апошні час кантрабандысты выкарыстоўваюць новы спосаб перапраўкі цыгарэт з Беларусі — з дапамогай метэаралагічных зондаў. 30 верасня, пасля чарговага такога выпадку, Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы заявіла, што ініцыюе папраўкі ў заканадаўства, каб атрымаць права прымяняць агнястрэльную зброю супраць невядомых аб’ектаў, якія залятаюць на тэрыторыю краіны па паветры.

Пашыраныя магчымасці збіваць беспілотнікі

7 кастрычніка, Позірк. Указам ад 7 кастрычніка № 392 выкладзены ў новай рэдакцыі парадак спынення палётаў авіямадэляў і беспілотных лятальных апаратаў, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Дакумент уносіць змены ў адпаведны ўказ ад 5 чэрвеня 2019 года № 215. Новая рэдакцыя …
Падзяліцца: