Мінск 00:54

АПК: Ініцыятыўная група шукае краіну для размяшчэння Беларускага даследчага ўніверсітэта

Ілюстрацыйнае фота: часопіс VSU Online

11 кастрычніка, Позірк. Ініцыятыўная група па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта займаецца пошукам “партнёрскай краіны для размяшчэння навучальнай установы”, паведаміла прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па выніках пасяджэння палітычнай структуры 11 кастрычніка.

Адзначаецца, што “сярод магчымых варыянтаў — Польшча і Германія”.

Прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і члены згаданай групы на сустрэчы паведамілі, што ўніверсітэт “павінен сабраць лепшых беларускіх даследчыкаў за мяжой, каб развіваць беларускую навуку і рыхтаваць студэнтаў па важных для новай Беларусі спецыяльнасцях”.

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава на пасяджэнні паведаміла пра распрацоўку “Палажэння аб прадстаўніцтве” і запуск платформы “Гэта моладзь”, праз якую “можна будзе атрымаць актуальную інфармацыю аб правах моладзі, доступе да якаснай адукацыі, абароне пацярпелых ад палітычных рэпрэсій” ды інш.

Кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская ўхваліла склад каманды прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай. Першай намесніцай па гендарных пытаннях і працы з уразлівымі групамі прызначаная эксперт Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Юлія Міцкевіч, намесніцай па пытаннях укаранення міжнародных практык — каардынатар аховы здароўя і сацабароны каманды “Нацыянальная служба аховы здароўя Шатландыі” Ірына Маклейн, намеснікам па пытаннях аховы здароўя — даследчык беларускай сістэмы аховы здароўя, урач Станіслаў Салавей, кіраўніцай напрамку працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі — афіцыйная прадстаўніца фонду BYSOL Марыя Анімія.

Гадавы бюджэт Беларускага даследчага ўніверсітэта складзе 2 млн еўра — прадстаўнік АПК Баркоўскі

Апублікавана ў адкрытай версіі “Позірку” 30 траўня ў 15:09 29 траўня, Позірк. Бюджэт Беларускага даследчага ўніверсітэта (БДУ), які ствараецца за мяжой дэмакратычнымі сіламі, спланаваны на ўзроўні 5,98 млн еўра, паведаміў на прэзентацыі праекта 29 траўня ў Варшаве члена яго аргкамітэта, …
Падзяліцца: