Улады ў Мінску хочуць “садзейнічаць дасягненню новых вышынь” развіцця Экватарыяльнай Гвінеі
12 кастрычніка, Позірк. Экватарыяльная Гвінея за паўстагоддзя стала “моцнай сацыяльна арыентаванай дзяржавай”, якая “гатовая не толькі адстойваць нацыянальныя каштоўнасці, але і паглыбляць паважлівыя і ўзаемавыгадныя стасункі з міжнароднымі партнёрамі”, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 12 кастрычніка прэзідэнта гэтай краіны Тэадора Абіянга Нгему Мбасога з Днём незалежнасці.
Паводле яго сцвярджэння, у Экватарыяльнай Гвінеі “добра ведаюць патэнцыял” Беларусі ў сельскай гаспадарцы, ахове здароўя, адукацыі, жыллёвым і вытворчым будаўніцтве, нафтаперапрацоўцы, дрэваапрацоўцы ды інш. “Сваім досведам і кампетэнцыямі мы можам садзейнічаць дасягненню новых вышынь у сацыяльна-эканамічным развіцці сяброўскай Экватарыяльнай Гвінеі”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Лукашэнка ўпэўнены, што падпісаная ў 2023 годзе “дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва будзе паспяхова выкананая ў поўным аб’ёме ў адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі”.
82-гадоваму Мбасога ён зычыў “выдатнага здароўя, даўгалецця і ажыццяўлення планаў”.
Варта адзначыць, што ў чэрвені, віншуючы прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі з днём нараджэння, Лукашэнка заяўляў пра гатоўнасць сустрэцца з ім “у зручны час”, каб абмеркаваць, як рэалізуюцца дамоўленасці і вызначыць “новыя перспектыўныя напрамкі сумеснай працы”. У сёлетнім віншаванні жаданне сустрэцца не выяўленае.
Па выніках двухбаковых перагавораў 9 снежня 2023 года ў Малаба Мбасога і Лукашэнка падпісалі дарожную карту па развіцці супрацы паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй.
Дакумент, разлічаны на 2024–2026 гады, ахоплівае “15 ключавых кірункаў узаемадзеяння”, уключаючы “кааперацыйныя праекты, пастаўкі беларускай тэхнікі і арганізацыю яе абслугоўвання, сельскагаспадарчую сферу, ахову здароўя, фармацэўтыку і рэалізацыю медыцынскага абсталявання, лясную гаспадарку”.
Бакі падпісалі пагадненні аб абароне інвестыцый, прадухіленні двайнога падаткаабкладання і прадухіленні ўхіленняў ад выплаты падаткаў на прыбытак і маёмасць.
“Вось гэта подзвіг, які здзейснілі члены ўрадаў Экватарыяльнай Гвінеі і Беларусі, нашыя адмыслоўцы. 74 канкрэтныя праекты, якія мы павінны рэалізаваць у бліжэйшыя 2–3 гады. Заўтра пачынаем капаць зямлю ў Гвінеі і вырашаць праблемы”, — сказаў тады Лукашэнка.
Да 1 жніўня 2024 года Беларусь, згодна з пастановай Савета міністраў, павінна была адкрыць амбасаду ў Экватарыяльнай Гвінеі, аднак МЗС пра поспехі ў гэтай справе дагэтульнічога не паведамляў.
Да канца гэтага года ў Мінску павінна распачаць працу дыпламатычнае прадстаўніцтва Экватарыяльнай Гвінеі.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ верасні продажы "БелДжы" на рынку РФ павялічыліся, але не дасягнулі ўзроўню ліпеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПартугалія мае намер увесці гуманітарныя візы, беларусы змогуць на іх прэтэндавацьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы чакаем ад ААН падтрымкі ў пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка