Лукашэнка запрасіў у Беларусь жыхароў Іспаніі, якая не прызнае яго легітымнасць
12 кастрычніка, Позірк. Нягледзячы на “сучасную трансфармацыю светапарадку”, грамадзяне Беларусі і Іспаніі застануцца “прыхільнікамі самастойнага і незалежнага шляху развіцця, носьбітамі традыцыйных каштоўнасцей”, у прыватнасці “міру, сям’і і стваральнай працы на карысць Айчыны”, выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 12 кастрычніка народ дзяржавы ў Паўднёва-Заходняй Еўропе з Днём іспанскай нацыі.
“У гэты святочны дзень ад імя ўсіх беларусаў сардэчна зычу народу Іспаніі адзінства, згоды і дабрабыту, запэўніваю ў нашых нязменна дружалюбных стасунках і запрашаю ў Беларусь”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Беларусь і Іспанія, адзначыў Лукашэнка, неаднаразова былі “арэнамі барацьбы іншых дзяржаў, месцамі сутыкнення цэнтраў сілы і нават цывілізацый”, і кожны раз народам абедзвюх краін “даводзілася цяжка і ўпарта змагацца за свабоду і незалежнасць”.
“У гэтых выпрабаваннях і іспанцы, і беларусы праявілі лепшыя рысы, такія як нацыянальную годнасць, патрыятызм, імкненне да мірнага і стабільнага ладу жыцця, трываласць і мужнасць у адстойванні сваіх рэлігіі, культуры і традыцый”, — дадаў ён.
Іспанія, як частка Еўрапейскага саюза, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі. Еўрасаюз увёў у дачыненні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
У сваю чаргу ўрад Беларусі летась увесну зацвердзіў пералік “замежных дзяржаў, што здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб”, у які ўваходзяць усе краіны ЕС.
На сустрэчы з дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай 5 кастрычніка 2023 года ў Гранадзе на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці прэм’ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчас заявіў, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зразумелая іспанцам, бо ў свой час яны самі прайшлі праз дыктатуру.
У 1939–1975 гадах у Іспаніі кіраваў палітычны рэжым Франсіска Франка. Шэрагам гісторыкаў і палітолагаў яго дыктатура разглядаецца як разнавіднасць таталітарызму і фашызму.
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства