Мінск 12:21

У верасні продажы “БелДжы” на рынку РФ павялічыліся, але не дасягнулі ўзроўню ліпеня

BelGee X50
Ілюстрацыйнае фота: сайт завода "БелДжы"

12 кастрычніка, Позірк. Беларуска-кітайскі вытворца “БелДжы” (BelGee) у верасні 2024 года прадаў на расійскім рынку 3.659 новых легкавых аўтамабіляў — на 5,1% больш, чым у жніўні (3.482), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз дадзеных кансалтынгавай кампаніі “АСМ-холдынг” (РФ).

У студзені было прададзена 527 аўтамабіляў, лютым — 1.065, сакавіку — 2.752, красавіку — 3.020, траўні — 3.601, чэрвені — 3.250, ліпені — 3.742, жніўні — 3.482.

У верасні “БелДжы” заняў 8-е месца сярод усіх прадстаўленых у РФ марак, доля рынку склала 2,5%.

Усяго за восем месяцаў 2024 года на рынку РФ рэалізавана 21.439 аўтамабіляў гэтага вытворцы (9-е месца; доля рынку — 2,2%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: