Мінск 10:22

Беларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасці

Скрыншот: відэаматэрыял "Гродна Азот"

12 кастрычніка, Позірк. Па выніках студзеня — жніўня 2024 года Беларусь заняла другое месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па росце прамысловай вытворчасці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Па выніках студзеня і студзеня — лютага да адпаведных леташніх перыядаў Беларусь была на трэцім месцы, далей — на другім.

За восем месяцаў 2024 года ў цэлым па ЕАЭС аб’ём прамысловай вытворчасці Беларусі павялічыўся ў гадавым вымярэнні на 7,1% (+7,5% за сем месяцаў, +8% за шесць).

Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, запасы гатовай прамысловай прадукцыі на складах на 1 верасня 2024 года склалі 8 млрд 164 млн 246 тыс. рублёў.

Яны павялічыліся на 0,1% да аналагічнай даты 2023-га (8 млрд 154 млн 137 тыс.) і ў 1,7 раза за пяць гадоў (4 млрд 764 млн 735 тыс.).

Паводле даных Белстата, аб’ём запасаў за восем месяцаў склаў 59,9% сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці (за аналагічны перыяд 2023-га — 67,4%, 2019-га — 61,9%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: