За шэсць месяцаў у Беларусі пацярпела 61 адзінка сельгастэхнікі
12 кастрычніка, Позірк. За красавік — верасень 2024 года ў Беларусі знішчана або пашкоджана 61 адзінка тэхнікі і абсталявання прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу (АПК), сведчыць праведзены “Позіркам”маніторынг паведамленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За другую палову мінулага месяца ў штодзённых зводках МНС было зафіксавана шэсць такіх здарэнняў.
18 верасня ў Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) у выніку ўзгарання быў знішчаны трактар МТЗ-3522 (2015 года выпуску).
У Віцебскай вобласці 20 верасня былі адразу два здарэнні. У Гарадоцкім раёне агонь пашкодзіў маторны адсек, задняе кола і лакафарбавае пакрыццё кузава камбайна КВК-800 “Палессе FS80” (2011). У Аршанскім раёне згарэў трактар МТЗ-82 (2011) з паўпрычэпам ТП-10 і 3,5 т саломы ў цюках.
Яшчэ два выпадкі здарыліся 24 верасня. У Касцюковіцкім раёне (Магілёўская вобласць) быў знішчаны камбайн КЗC-10К “Палессе GS10” (2010), а ў Дзятлаўскім (Гродзенская вобласць) — франтальны пагрузчык “Амкадор-342С4” (2010).
Зусім новы кормаўборачны камбайн GOMSELMASH FS80 PRO — 2024 года выпуску — пацярпеў 25 верасня ў Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць). У машыны былі пашкоджаныя рамень прывада малацільнага барабана і электраправодка ў маторным адсеку.
Агулам за першы восеньскі месяц пацярпела 16 адзінак тэхнікі, знішчана 165,1 т саломы ў цюках, 10 т сена.
Першае сёлета загаранне тэхнікі на аб’ектах АПК было зафіксаванае 16 красавіка. У полі каля вёскі Браткава (Капыльскі раён Мінскай вобласці) агнём быў знішчаны трактар МТЗ-3522 (2021).
У траўні было зафіксавана ўжо чатыры здарэнні: знішчаныя трактар МТЗ-3522 (2014), пагрузчык “Амкадор 332В” (2009), камбайн УЭС-2-250А “Палессе” (2008); знішчана кабіна, пашкоджаныя правае пярэдняе кола і маторны адсек яшчэ аднаго трактара.
Пяць выпадкаў трапіла ў зводку МНС у чэрвені: прыйшлі ў непрыдатнасць два камбайны КВК-800 “Палессе FS80”; знішчаныя кабіна і заднія колы трактара, пашкоджаныя маторныя адсекі двух камбайнаў, таксама прычэп для перавозкі грубых кармоў.
У ліпені і жніўні, як раней паведамляў “Позірк”, было знішчана або пашкоджана не менш як 35 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі.
53% пажараў, якія адбыліся сёлета на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, звязана з “чалавечым фактарам”, паведаміў на прэс-канферэнцыі 18 ліпеня начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын.
“З іх дзве траціны звязаныя з парушэннем правілаў эксплуатацыі электрасетак або электраабсталявання”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго слоў, кіраўніцтву гаспадарак неабходна звярнуць увагу на “вартаўнічую ахову”, бо “бескантрольнасць прыводзіць да ўзгаранняў”, у тым ліку праз “свавольства дзяцей”.
Іншым фактарам пажаранебяспекі Турчын назваў “бескантрольнае выкарыстанне агню — паленне ў месцах складавання і правядзення зварачных работ”.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду кастрычніка краіны ЕС спынілі на 60% менш спробаў нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на другім месцы ў ЕАЭС па росце прамвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ верасні продажы "БелДжы" на рынку РФ павялічыліся, але не дасягнулі ўзроўню ліпеня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПартугалія мае намер увесці гуманітарныя візы, беларусы змогуць на іх прэтэндавацьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы чакаем ад ААН падтрымкі ў пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства