На пажары ў Шаркаўшчынскім раёне загінула тры чалавекі, у тым ліку малалетняе дзіця
13 кастрычніка, Позірк. За мінулыя аператыўныя суткі (з 6:00 да 6:00) ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагедыя адбылася ў ноч на 13 кастрычніка ў аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна (Віцебская вобласць).
Паведамляецца, што ў жылым доме, які належыць мясцовай жыхарцы 1997 года нараджэння, знойдзеныя тры целы: маці гаспадыні 1965 г.н., яе сужыцеля 1970 г.н. і сына гаспадыні 2020 г.н.
“Работнікамі МНС аказана псіхалагічная дапамога сваякам загінулага дзіцяці. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца”, — адзначае ведамства.
Паводле звестак МНС, з пачатку года ў Беларусі адбылося 4.850 пажару — на 6,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (4.554). Загінула 388 чалавек (354; +9,6%), у тым ліку 9 дзяцей (5, +80%), траўмавана 488 (431; +13,2%).
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка