Галоўчанка адправіўся ў Аман і Пакістан
13 кастрычніка, Позірк. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка адправіўся ў чатырохдзённую рабочую паездку, на працягу гэтага часу ён наведае Аман і Пакістан, паведамляе прэс-служба ўрада.
У Амане, як заяўляецца, Галоўчанка правядзе “перамовы з кіраўніцтвам краіны”, па выніках якіх “будзе падпісаны важкі пакет дакументаў”.
У Пакістане чыноўнік прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
“Гэта першае пасяджэнне з удзелам Беларусі ў якасці паўнапраўнага члена арганізацыі. На палях форуму запланавана таксама правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле даных Міністэрства замежных спраў, у 2021 годзе тавараабарот паміж Мінскам і Маскатам складаў 1,5 млн долараў (беларускі экспарт — 0,9 млн). У аснове паставак з Беларусі тады ляжалі калійныя ўгнаенні і прадукты харчавання. Актуальных даных на сайце МЗС не прадстаўлена.
Аб неабходнасці “паглыбляць і пашыраць па наменклатуры” тавараабарот Беларусі з Пакістанам, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 20 жніўня са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аяз Садзікам у Мінску.
Лукашэнка паведаміў, што ў сярэднім двухбаковы гандлёвы абарот паміж краінамі складае каля 50 млн долараў.
“Пагадзіцеся, што тавараабарот паміж высокатэхналагічнай Беларуссю і такой краінай у дзвесце з лішнім мільёнаў чалавек, [як Пакістан], я б сказаў, нават мізэр. <…> Мы гатовыя задаволіць ваш інтарэс падчас гэтага візіту і прадставіць Беларусь па ўсіх напрамках”, — сказаў Лукашэнка.
Пакістан з’яўляецца далёка не самым буйным гандлёвым партнёрам Беларусі. Даныя аб узаемным гандлі за 2022 і 2023 год адсутнічаюць. У студзені — жніўні 2021-га, згодна з інфармацыяй беларускай амбасады ў гэтай краіне, тавараабарот склаў 53,2 млн долараў (беларускі экспарт — 44,3 млн, пакістанскія пастаўкі — 8,9 млн). Яшчэ з савецкіх часоў краіна з’яўляецца буйным імпарцёрам беларускіх трактароў.
У пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх адносін, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1,5 раза ў параўнанні з папярэднім годам”. У дакуменце адзначана, што Беларусь можа дапамагчы Пакістану дасягнуць мэты павялічыць агульны экспарт краіны да 100 млрд долараў.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка