Мінск 04:28

У Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да “Жывога Часопіса”

Крыніца: tadviser.ru

13 кастрычніка, Позірк. Карыстальнікі “Жывога Часопіса”, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, скардзяцца ў сацсетках на недаступнасць інтэрнэт-сэрвісу.

Як высветліў “Позірк”, сайт “ЖЧ” (livejournal.com) сапраўды недаступны ў Беларусі пры спробе ўваходу без выкарыстання VPN.

Прычыны невядомыя. Міністэрства інфармацыі і іншыя дзяржорганы не паведамлялі аб абмежаванні доступу да “ЖЧ”.

Раней праблемы з доступам к “ЖЧ” назіраліся амаль паўтара дзясяткі год таму, падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2010-м.

“Жывы Часопіс” — інтэрнэт-платформа для вядзення карыстальніцкіх блогаў, дае магчымасць публікаваць свае і каментаваць чужыя допісы, весці калектыўныя блогі, дадаваць у сябры іншых карыстальнікаў, чытаць іх запісы і інш.

Падзяліцца: