Мінск 04:31

Цэны на прадукты харчавання ў Беларусі выраслі праз падаражанне кармоў у свеце — ЕАБР

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

14 кастрычніка, Позірк. У Беларусі рост гадавых цэн на прадукты харчавання працягвае паскарацца (у жніўні — 6,1%, верасні — 6,3%), гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця.

“Драйверам росту цэн на прадукты харчавання сталі малочныя прадукты — праз устойлівае падвышэнне кошту кармоў на сусветных рынках”, — лічаць аналітыкі ЕАБР.

Банк чакае, што па выніках гада інфляцыя захаваецца “паблізу мэтавага арыенціра”, і пацвярджае свой прагноз — 6%.

На думку даследчага цэнтра BEROC, пры захаванні татальнага цэнавага кантролю спажывецкія цэны вырастуць на 5–7% па выніках 2024 года. Назапашаны інфляцыйны навес будзе паступова прасочвацца ў фактычныя цэны, і ў 2025 годзе інфляцыя можа паскорыцца да 6–9%.

Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што рост цэн па выніках года складзе 6%, Еўразійскі банк развіцця — 8%, Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця — 5,8%.

У 2023 годзе цэны выраслі на 5,8%.

Падзяліцца: