Мінск 13:20

МНС папярэдзіла пра моцны вецер у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Khamkéo / unsplash.com

14 кастрычніка, Позірк. Пра ўзмацненне ветру ў паўднёва-заходніх раёнах Беларусі папярэдзіла 14 кастрычніка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду, месцамі — 15–18 м/c.

Умовы надвор’я, адзначае МНС, могуць прывесці да пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння, адключэння электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджання або абрынання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзення дрэў.

У краіне будзе пераважна воблачна, часам дажджы, раніцай — месцамі слабы туман. Тэмпература паветра складзе 7–12 градусаў цяпла.

Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 14–17 м/с як моцны (7 балаў з 12), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў).

У сярэдзіне ліпеня непагадзь у Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў. Праз стыхію загінула сем чалавек.

Гл. таксама:

Нявывучаны ўрок. Ураган паказаў, што ўлада бяздушная і не гатовая да сапраўдных выклікаў (на рускай мове)

Падзяліцца: