Затрыманыя яшчэ тры менеджары Беларускай чыгункі — СЧБ
14 кастрычніка, Позірк. Аб затрыманні трох менеджараў службы перавозак Беларускай чыгункі (БЧ) паведаміў 14 кастрычніка тэлеграм-канал нефармальнай “Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі” (СЧБ).
Паводле звестак супольнасці, затрыманні праведзеныя 11 і 12 кастрычніка.
Пад варту ўзятыя начальнік службы перавозак БЧ Віталь Панюшэнка; яго намеснік — начальнік Цэнтра ўпраўлення перавозкамі (ЦУП) Фёдар Шулянкоў; першы намеснік начальніка ЦУП — кіраўнік аператыўна-распарадчага аддзела Аляксандр Іваноў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да іх распачатая крымінальная справа паводле арт. 430 КК (атрыманне хабару).
15 жніўня стала вядома, што намеснік начальніка БЧ Сяргей Сізін звольнены за парушэнне пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй.
13 чэрвеня прэс-служба МУС паведаміла аб выкрыцці супрацоўнікамі ГУБАЗіК карупцыйнай схемы, якую “стварыў і курыраваў адзін з кіраўнікоў БЧ”. Сцвярджалася, што падчас ператрусаў у загарадным доме аднаго з фігурантаў было знойдзена больш за 3 млн долараў.
Следчым камітэтам адкрыта крымінальная вытворчасць паводле ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).
3 чэрвеня “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” са спасылкай на свае крыніцы паведамляла пра затрыманне за карупцыю першага намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба, а ў канцы ліпеня — Сізіна і галоўнага інжынера БЧ Сяргея Навадворскага.
14 чэрвеня на нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што за карупцыйныя злачынствы пад следствам знаходзіцца сярод іншых Дулуб, які таксама быў зняты з пасады пастановай урада.
12 жніўня Лукашэнка прызначыў Валерыя Вярэніча начальнікам БЧ. На гэтую пасаду ён пераведзены з пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый. Прычыны звальнення папярэдняга кіраўніка Уладзіміра Марозава не названыя.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка