Прарасійская партыя перамагла на ўчастку ў літоўскай амбасадзе ў Мінску
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 15 кастрычніка 2024 года ў 11:19
14 кастрычніка, Позірк. Прарасійская Літоўская народная партыя (ЛНП) перамагла на ўчастку ў амбасадзе Літвы ў Мінску ў першым туры выбараў у нацыянальны парламент 13 кастрычніка, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Галоўнай выбарчай камісіі Літвы.
ЛНП атрымала 25,71% галасоў (9 з 35). Агулам партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер і не трапіла ў парламент (2,64% і 10-е месца).
Як адзначала напярэдадні выбараў Літоўская тэлерадыёкампанія, ЛНП фігуравала ў справе мясцовага палітыка Альгірдаса Палецкіса, асуджанага за шпіянаж на карысць Расіі. Яна “згадвалася як структура, якая спрабавала атрымаць фінансаванне з Расіі”.
Пераможца першага тура — апазіцыйная Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (19,36%) — у Мінску атрымала адзін голас (2,86%) і заняла восьмае месца.
Яўка склала 72,92% (было зарэгістравана 48 выбаршчыкаў, 5 прагаласавала па пошце; 1 бюлетэнь прызнаны несапраўдным) пры агульнай яўцы ў замежнай акрузе 56% і агулам — 52,06% (датэрмінова прагаласавала 11,75% выбаршчыкаў).
Парламенцкія выбары ў Літве адбываюцца паводле змяшанай сістэмы: 70 месцаў размяркоўваецца паміж партыямі, 71 — паміж аднамандатнікамі.
У замежнай акрузе 27 кастрычніка пройдзе другі тур, куды выйшлі прадстаўнікі ўладнай кааліцыі Даля Асанавічутэ (Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты) і міністр эканомікі і інавацый Аўшрыне Арманайтэ (Партыя свабоды) — 29,43% і 29,17% адпаведна. У Мінску на першым месцы Арманайтэ (22,86%; 8 галасоў), у Асанавічутэ чацвёрты вынік сярод 11 кандыдатаў (8,57%; 3 галасы). З 35 бюлетэняў несапраўднымі былі прызнаныя два. 6 чалавек галасавала па пошце.
Гл. таксама:
Улады Беларусі загаварылі пра жаданне аднавіць супрацу з Літвой
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНа долю 0,4% індывідуальных прадпрымальнікаў прыпадае палова ўсіх падатковых плацяжоў ІП у бюджэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка