Мінск 15:22

Дзве малалетнія дзяўчынкі загінулі на пажары ў Мінскім раёне

15 кастрычніка, Позірк. Дзве малалетнія дзяўчынкі загінулі ад агню ў аграгарадку Сеніца (Мінскі раён) днём 14 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле інфармацыі ведамства, падчас тушэння пажару ў кватэры пенсіянеркі былі знойдзены целы дзвюх яе ўнучак (2018 і 2021 г. н.).

Сын гаспадыні (1977 г. н.) атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.

За мінулыя суткі агонь таксама забраў жыцці двух мужчын у Пінскім раёне (Брэсцкая вобласць).

Згодна з данымі МНС, агулам ад пачатку года на тэрыторыі Беларусі адбылося 4.879 пажараў (за аналагічны перыяд 2023-га — 4.590; +6,3%). Загінула 394 чалавекі (357; +10,4%), у тым ліку 11 дзяцей (5; больш як у 2 разы); траўмавана — 492 (432; +13,9%).

Падзяліцца: