Польшча працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю на выпадак вайны
15 кастрычніка, Позірк. Галоўная задача праграмы “Шчыт Усход” на мяжы Польшчы з Беларуссю і Расіяй — эфектыўна стрымліваць патэнцыйнага праціўніка, каб “тут не было вайны”, заявіў 14 кастрычніка польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск падчас наведвання палігона ў Ожышы (Варміньска-Мазурскае ваяводства).
Як паведамляюць польскія СМІ, Туск і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш назіралі за выпрабаваннем элементаў умацаванняў, якія ўзводзяцца на мяжы ў рамках праграмы “Шчыт Усход”.
Прэм’ер назваў праект “інвестыцыямі ў мір, у бяспеку”, паводле яго слоў, гэта неабходна, каб “вораг не напаў на Польшчу”.
Многія аб’екты новай інфраструктуры “будуць насіць грамадзянскі характар, карысны для людзей на мяжы з Беларуссю, Расіяй, часткова Літвой”, сказаў Туск, дадаўшы, што на рэалізацыю праграмы таксама будуць выдзеленыя сродкі ЕС.
“Я буду тлумачыць у Брусэлі, у чым заключаюцца асаблівасці Польшчы, дзе на мяжы гарыць Украіна, а мяжа пастаянна падвяргаецца нападам груп нелегальных мігрантаў, якіх падтрымліваюць беларускія службы”, — заявіў палітык.
18 траўня ў Кракаве Туск паведаміў, што ўрад Польшчы выдзяляе 10 млрд злотых (каля 2,5 млрд долараў) у рамках новай праграмы “Шчыт Усход” на ўмацаванне мяжы з Беларуссю і Расіяй.
“Мы ўжо пачалі працу, каб польская мяжа была бяспечнай у мірны час і непраходнай для ворага — у ваенны, — заявіў кіраўнік урада. — Мы назвалі гэты план нацыянальнай абароны і стрымлівання кодавым імем “Шчыт Усход”. Гэта будзе шчыт, які абароніць нас ад нападаў з усходу, яго галоўная задача — стрымліваць ворага. “Шчыт Усход” — сістэма ўмацаванняў і фартыфікацыйных збудаванняў, мадэрнізацыя 400 кіламетраў мяжы з Расіяй і Беларуссю. Гэта будзе стратэгія адвядзення вайны ад нашых межаў”.
Міністр абароны, каментуючы праграму “Шчыт Усход”, заявіў, што на ўсёй працягласці мяжы Польшчы з Беларуссю і РФ будуць “пасаджаныя лясы, збудаваныя перашкоды і ўмацаванні”.
Стратэгічная праграма стрымлівання і абароны “Шчыт Усход”, якая рэалізуецца на ўсходнім флангу НАТО, прадугледжвае стварэнне комплекснай абароннай інфраструктуры для процідзеяння пагрозам з боку Беларусі і Расіі. Будаўніцтва ўмацаванняў на працягу прыкладна 800 кіламетраў уздоўж усходняй і паўночнай межаў Польшчы ахопіць Паморскае, Вармінска-Мазурскае, Люблінскае, Падляшскае і Падкарпацкае ваяводства краіны.
Завяршэнне праекта чакаецца ў 2028 годзе.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка