Мінск 15:28

Сярод мігрантаў, якія трапляюць у Польшчу праз Беларусь, пераважаюць прадстаўнікі Усходняй Афрыкі і Сірыі — Frontex

Фота: Памежная ахова Польшчы

16 кастрычніка, Позірк. Сярод нелегальных мігрантаў, якія трапляюць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю, пераважаюць прадстаўнікі краін Усходняй Афрыкі і Сірыі, вынікае са звестак памежнага агенцтва Еўрасаюза Frontex.

Зараз у Польшчы знаходзіцца каля 330 грамадзян Самалі, яны прыбылі ў краіну праз Беларусь са студзеня па верасень, прыводзіць статыстыку агенцтва rmf24.pl.

“Колькасць мігрантаў з Эфіопіі і Эрытрэі аналагічная”, — адзначае партал.

З Сірыі ў Польшчу праз Беларусь прыбыло за названы перыяд больш за 300 нелегалаў, гаворыцца ў публікацыі.

“Звесткі Еўрапейскага агенцтва адрозніваюцца ад звестак Памежнай аховы Польшчы. У гэтым годзе памежная служба зафіксавала больш за 27 тыс. спробаў нелегальнага пранікнення ў Польшчу з Беларусі. Статыстыка Frontex кажа пра палову гэтай колькасці”, — адзначае партал.

Паводле звестак агенцтва ЕС, у 2020 годзе зафіксавана менш за 700 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы мігрантамі. У 2021 годзе колькасць такіх спробаў рэзка павялічылася і дасягнула амаль 82 тыс. “У Frontex не сумняваюцца, што гэты рост звязаны з [міграцыйным] крызісам, штучна распальваным рэжымам Лукашэнкі”, — заяўляецца ў паведамленні.

З 1 студзеня па 14 кастрычніка 2024 года суседнія краіны Еўрасаюза спынілі па меншай меры 33.001 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — на 7,6% менш, чым за той жа перыяд 2023-га (35.718), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных іх пагранічных службаў.

Польшча прадухіліла мінімум 27.625 такіх спробаў (+23,8%; 22.308), Латвія — 4.676 (-58,8%; 11.354), Літва — 700 (-66%; 2.056).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Заявы Туска аб прыпыненні права на прытулак не тычацца беларусаў, лічыць дыпламат

15 кастрычніка, Позірк. Заявы прэм'ер-міністра Польшчы Дональда Туска, якія тычацца магчымага абмежавання права на прытулак замежным грамадзянам, звязаны з успрыманнем у польскім грамадстве "праблем з мігрантамі", заявіў падчас анлайн-сустрэчы “Вольнага Беларускага універсітэту” 15 кастрычніка дыпламат, былы амбасадар Польшчы у Беларусі …
Падзяліцца: