Ціханоўская атрымала ў Берліне прэмію Schwarzkopf і наведала музей Штазі
16 кастрычніка, Позірк. Падчас візіту ў Берлін дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Schwarzkopf Europe Award, паведамляе яе прэс-служба.
Гэтая ўзнагарода “адзначае адданасць Ціханоўскай у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а таксама яе намаганні па аб’яднанні міжнароднай супольнасці ў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці”, гаворыцца ў паведамленні.
На цырымоніі ўручэння прэміі Ціханоўская назвала яе “узнагародай беларусам, якія змагаюцца за дэмакратычную і еўрапейскую будучыню, а таксама беларускім палітвязням, якія плацяць вялікую цану за свабоду”.
Падкрэсліваецца, што ў цырымоніі прынялі ўдзел нямецкія палітыкі, дэпутаты, амбасадары еўрапейскіх краін. Прэмія Schwarzkopf Europe Award уручаецца асобам і арганізацыям, якія ўнеслі значны ўклад у абарону міру, свабоды і адзінства ў Еўропе.
Прэс-служба таксама паведамляе, што ў Берліне Ціханоўская сустрэлася з віцэ-канцлерам Германіі, міністрам эканомікі Робертам Хабекам. У сустрэчы таксама ўдзельнічаў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка.
Заяўляецца, што бакі абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і магчымасці іх вызвалення, асаблівая ўвага была нададзеная “неабходнасці закрыць шчыліны ў санкцыйнай палітыцы, каб санкцыі білі па рэжыме Лукашэнкі, а не па простых беларусах”, узнімалася тэма павышэння “мабільнасці беларусаў”, у тым ліку паляпшэння працэсу выдачы віз.
Дэмлідар падзякавала віцэ-канцлеру за “падтрымку і паслядоўнасць” у дапамозе беларускім студэнтам, незалежным СМІ і рэпрэсаваным грамадзянам.
На сустрэчы Ціханоўскай з віцэ-спікерам Бундэстага Івонай Магвас абмяркоўваліся “важныя пытанні падтрымкі беларускай моладзі і грамадзянскай супольнасці”. Беларусь на перамовах прадстаўлялі таксама Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Адной з ключавых тэм у паведамленні названая “арганізацыя стажыровак беларускай моладзі ў Германіі” і праца ў Бундэстагу “групы сяброў Беларусі”.
Ціханоўская прапанавала арганізаваць візіт дэпутатаў Бундэстага ў Вільнюс і Варшаву для сустрэчы з сем’ямі беларускіх палітвязняў, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і незалежных СМІ, ішла размова аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж Бундэстагам і Каардынацыйнай радай, а таксама магчымых дзеяннях міжнароднай супольнасці напярэдадні “так званай “перадвыбарнай” кампаніі 2025 года”, падкрэсліваецца ў рэлізе.
“Асаблівая ўвага”, як заяўляецца, была нададзеная пашырэнню адукацыйных праграм для беларусаў, у тым ліку павелічэнню колькасці нямецкіх дзяржаўных стыпендый. Абмяркоўвалася таксама “ініцыятыва стварэння беларускага даследчага ўніверсітэта”.
Падчас візіту Ціханоўская наведала музей Штазі (Міністэрства дзяржбяспекі ў часы ГДР. — “Позірк”.) у Берліне і прыняла ўдзел у адкрыцці выставы UNBREAKABLE, прысвечанай беларускім праваабаронцам. Арганізатарамі выставы выступілі праваабарончыя арганізацыі Libereco — Partnership for Human Rights, “Вясна” і Robert-Havemann-Gesellschaft.
“Галоўныя героі выставы — пяць праваабаронцаў цэнтра “Вясна”, якія цяпер знаходзяцца ў турме: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, арыштаваныя за дапамогу ўдзельнікам пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе”, — паведаміла прэс-служба.
“Мэта гэтай выставы — прыцягнуць увагу да праблемы палітвязняў, а таксама нагадаць нямецкай аўдыторыі, чаму варта шанаваць і абараняць дэмакратыю і падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабоду і плаціць за гэта высокі кошт”, — сказала Ціханоўская.
Выстава праходзіць каля будынка “Haus 22” музея Штазі і будзе адкрыта для наведвальнікаў да 30 кастрычніка 2024 года.
Візіт Ціханоўскай у Берлін праходзіў 14–15 кастрычніка.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка