Мінск 19:20

Брэсцкага журналіста Палянскага пасля затрымання абвінавацілі ў “здрадзе дзяржаве”

Крыніца: БАЖ

16 кастрычніка, Позірк. У дачыненні да брэсцкага журналіста Данііла Палянскага распачатая справа паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Адзначаецца, што з Палянскім знікла сувязь 19 верасня, перад гэтым ён ездзіў у Расію да сваякоў. Пасля вяртання яго затрымалі супрацоўнікі КДБ.

Журналісту 53 гады, у якасці відэааператара ён супрацоўнічаў з рознымі тэлеканаламі і рэгіянальнымі сайтамі. Быў валанцёрам пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”.

Паводле звестак БАЖ, у месцах несвабоды знаходзіцца 33 прадстаўнікі медыя.

Падзяліцца: