Мінск 16:16

Ціханоўская: Рэпрэсіі ў Беларусі не толькі працягваюцца, але і ўзмацняюцца

Архіўнае фота: tut.by

17 кастрычніка, Позірк. Рэпрэсіі ў Беларусі “не толькі працягваюцца, але і ўзмацняюцца”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х інфармацыю пра дзейнасць Камітэта дзяржбяспекі ў дачыненні да ўдзельнікаў розных ініцыятыў і праектаў.

16 кастрычніка праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміў, што КДБ праводзіць “вялікую працу з арганізацыямі, якія легальна працуюць унутры Беларусі”. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у апошні месяц спецслужба выклікае “на гутаркі” і затрымлівае людзей, якія маюць дачыненне да розных ініцыятыў і праектаў.

Адзначаецца, што людзям пагражаюць крымінальнай адказнасцю, калі інфармацыя трапіць у публічную прастору. Падрабязнасці не прыводзяцца з меркаванняў бяспекі.

Падзяліцца: