Мінск 14:55

Долар у чарговы раз абнавіў гадавы максімум — другі раз за тыдзень і чацвёрты ад пачатку месяца

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

17 кастрычніка, Позірк. Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 17 кастрычніка амерыканская валюта ў чарговы раз абнавіла гадавы максімум — другі раз за тыдзень і чацвёрты ад пачатку месяца.

Курс долара вырас да 3,3119 рубля (+0,0015; +0,05%). Папярэдні гадавы рэкорд быў усталяваны напярэдадні — 3,3104 рубля, а раней 9 кастрычніка — 3,2909 і 8 кастрычніка — 3,2853.

Расійскі рубель падаражэў да 3,407 рубля за 100 (+0,002; +0,06%).

Юань патаннеў да 4,6569 рубля за 10 (-0,0113; -0,24%).

Каціроўка еўра па выніках сённяшніх таргоў не змянілася і засталася на ўзроўні 16 кастрычніка — 3,606 рубля.

На мінулым працоўным тыдні (7–11 кастрычніка) долар падаражэў на 0,95% (з 3,2524 да 3,2832), юань — на 0,23% (з 4,66 да 4,6708 за 10); курс расійскага рубля знізіўся на 0,92% (з 3,4581 да 3,4262 за 100); еўра не змяніўся.

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).

У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае). У жніўні вырас на 1,55% (да 3,1834 рублі) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).Долар у чарговы раз абнавіў гадавы максімум — другі раз за тыдзень і чацвёрты ад пачатку месяца

Падзяліцца: