У выніку аперацыі “Арсенал” на мінулым тыдні беларусы пазбавіліся больш за 700 адзінак зброі
18 кастрычніка, Позірк. Больш за 700 адзінак зброі пазбавіліся беларусы ў выніку асноўнага этапу аперацыі “Арсенал” 7–11 кастрычніка, вынікае з інфармацыі начальніка аддзела ўпраўлення прафілактыкі ГУАПП Дзмітрыя Язэпчыка.
Паводле слощ міліцэйскага чыноўніка, відэакаментарый якога апублікавала прэс-служба МУС, з абароту канфіскавана “больш за 85 адзінак” незарэгістраванай агнястрэльнай зброі і больш за 7 тыс. боепрыпасаў рознага калібру.
За розныя парушэнні ў грамадзян канфіскавана 265 адзінак зарэгістраванай зброі. Добраахвотна жыхары Беларусі здалі каля 200 адзінак незарэгістраванай і каля 170 адзінак зарэгістраванай зброі, а таксама больш за 21 тыс. боепрыпасаў.
Акрамя таго, паводле слоў Язэпчыка, абясшкоджана каля 700 выбухных прыстасаванняў і больш за 25 кг выбуховых рэчываў.
“Прафілактычныя мерапрыемствы праведзеныя ў дачыненні да чорных капальнікаў. Выяўлена 88 адміністрацыйных правапарушэнняў, узбуджана 39 крымінальных спраў. Па многіх фактах выняткаў прызначаныя экспертызы, праводзяцца праверкі”, — паведаміў ён.
Незадоўга да пачатку гэтага этапа аперацыі “Арсенал”, 5 кастрычніка, Язэпчык прадставіў інфармацыю, з якой вынікала, што ад пачатку 2024 года міліцыя забрала ў жыхароў Беларусі каля 2 тыс. адзінак зброі і больш за 60 тыс. боепрыпасаў.
Па выніках аналагічнай аперацыі, якая праводзілася 9–13 кастрычніка 2023 года, міліцыя канфіскавала ў грамадзян больш за 1,5 тыс. адзінак зброі, звыш 11 тыс. боепрыпасаў.
МУС рэгулярна заяўляе, што добраахвотная здача ў органы ўнутраных спраў зброі і боепрыпасаў, якая незаконна захоўваецца, вызваляе ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
У той жа час па выніках аперацыі летась у кастрычніку ведамства адсправаздачылася, што за “незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, звязаныя з яе захоўваннем, набыццём, перавозкай і іншымі супрацьпраўнымі дзеяннямі”, было ўзбуджана 18 крымінальных спраў, за розныя правапарушэнні ў гэтай сферы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 165 грамадзян.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 28,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка