Мінск 22:13

На маёмасць журналісткі Таццяны Каравянковай накладзены арышт

Фота: Радыё Свабода

18 кастрычніка, Позірк. На маёмасць журналісткі Таццяны Каравянковай накладзены арышт, паведаміла яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.

Пра здарэнне Каравянкова даведалася з ліста Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры.

“Паведамляюць, што на падставе пастановы галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта ад 26.09.2024 накладзены арышт на маю нерухомую маёмасць. Маёмасці той — траціна долі ў дзедаўскім доме”, — напісала журналістка.

Пра прычыны накладання арышту яна нічога не ведае, бо на электронны ліст, адпраўлены ў Следчы камітэт, пакуль не атрымала адказу.

Каравянкова доўгі час працавала палітычным і міжнародным аглядальнікам у незалежным інфармацыйным агенцтве БелаПАН. У 2021 годзе з’ехала з Беларусі.

Падзяліцца: