Жыхары памежнага Хойніцкага раёна папрасілі ва ўладаў абароны ад “шахедаў”
20 кастрычніка, Позірк. У сувязі з “частымі пралётамі беспілотных лятальных апаратаў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці” жыхары Хойніцкага раёна звярнуліся да мясцовых уладаў з просьбай аб узмацненні мер бяспекі.
Адпаведная петыцыя апублікаваная на партале petitions.by.
У звароце гаворыцца, што засцерагчы ад БПЛА неабходна “ў першую чаргу дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя сады і школы”.
“У пачатку верасня 2024 года ў Гомелі адбылося падзенне збітага БПЛА, што прывяло да пашкоджання будынка на ўскраіне горада. Хоць пацярпелых не было, гэта падкрэслівае патэнцыйную небяспеку падобных здарэнняў для грамадзянскіх аб’ектаў”, — адзначаецца ў петыцыі.
Падкрэсліваецца, што раней Міністэрства абароны “зафіксавала некалькі выпадкаў парушэння паветранай прасторы краіны з боку замежных беспілотнікаў, што стварае дадатковую пагрозу для памежных раёнаў, такіх як Хойніцкі”.
“У сітуацыі, якая склалася, мы асабліва перажываем за нашых дзяцей”, — заяўляюць аўтары.
“У нашым раёне дзейнічае каля двух дзясяткаў дашкольных і сярэдніх навучальных устаноў. Кожны дзень, адпраўляючы туды дзяцей, мы не знаходзім сабе месца. Лічым, што органы ўлады і войска абавязаныя забяспечыць дзейсную абарону сваіх грамадзян усімі магчымымі сродкамі”, — заяўляецца ў звароце.
Жыхары раёна, які мяжуе з Украінай, “настойліва” папрасілі “абсталяваць навучальныя ўстановы <…> сродкамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ)”, прапанаваўшы ўсталяваць іх “на дахах адукацыйных устаноў”.
У звароце не ўказваецца дзяржаўная прыналежнасць БПЛА, якія лётаюць над Беларуссю, аднак яны названыя “шахедамі” — па марцы іранскага вытворцы беспілотнікаў, якія пастаўляюцца для патрэб расійскай арміі.
Паведамляецца, што петыцыя была накіраваная ў Гомельскі абласны выканаўчы камітэт. Паводле атрыманага ад уладаў адказу, зварот цяпер знаходзіцца на разглядзе ў галоўным упраўленні адукацыі аблвыканкама.
17 і 18 кастрычніка Узброеныя сілы Украіны паведамлялі пра чарговыя ўварванні ў паветраную прастору Беларусі расійскіх БПЛА. Маніторынгавыя групы, у тым ліку “Беларускі Гаюн”, паведамілі, што ў ноч на 20 кастрычніка расійскі беспілотнік заляцеў у Беларусь з Жытомірскай вобласці (Украіна) і ўзяў курс у бок Мазыра (Гомельская вобласць).
4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок шмат збівае незалежна ад таго, украінскія яны ці расійскія.
Залёт БПЛА Лукашэнка патлумачыў неспрактыкаванасцю тых, хто іх выкарыстоўвае, і адзначыў, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы беспілотнікі губляюць арыенцір.
“Некалькі выпадкаў такіх было і з боку Расіі, і з боку Украіны”, — сказаў ён падчас паездкі ў Пінскі раён (Берасцейская вобласць).
Паводле яго слоў, гэтыя пытанні ў Беларусі вырашаюць “на ўзроўні спецыялістаў, не выносячы ў публічнае поле”. Такія дамоўленасці нібыта былі дасягнутыя з абодвума бакамі.
У ноч на 3 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра ўварванне чарговага расійскага беспілотніка. Тады была выказаная здагадка, што дрон іранскай маркі “Шахед” мог зваліцца ў Калінкавічах (Гомельская вобласць). Беларускія ўлады інцыдэнт ніяк не каментавалі.
Разам з тым 4 кастрычніка супрацоўнікі КДБ “пры сілавой падтрымцы вайскоўцаў САХРа” затрымалі жыхарку Калінкавічаў. Яны ўварваліся ў дом, відэакамера на якім зафіксавала шум і водбліскі беспілотніка, які падаў.
З ліпеня гэтага года рэсурсы, што спецыялізуюцца на маніторынгу вайсковай сітуацыі, паведамлялі пра мноства выпадкаў уварвання ў паветраную прастору Беларусі беспілотнікаў, якімі Расія атакуе Украіну.
У ноч на 5 верасня некалькі дронаў было збіта над Гомелем, абломкі аднаго з іх упалі на будынак склада, ніхто не пацярпеў. Мінабароны было вымушана прызнаць факт парушэння мяжы лятальнымі аб’ектамі, але не назвала, каму яны належалі.
8 верасня Міністэрства абароны Латвіі паведаміла, што ў Рэзэкненскім краі (не з’яўляецца памежным, размешчаны прыкладна за 35 км ад мяжы з Беларуссю) разбіўся расійскі дрон. 9 верасня кіраўніцтва латвійскіх Нацыянальных узброеных сіл заявіла, што расійскі дрон, што пацярпеў крушэнне ў Гайгалаўскай воласці Рэзекненскага краю, быў “начыненым выбухоўкай беспілотнікам тыпу Shahed”.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка