Палова жыхароў Польшчы падтрымлівае прыпыненне права на прытулак для мігрантаў — даследаванне
20 кастрычніка, Позірк. 49,4% жыхароў Польшчы падтрымлівае ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі, прапанаванае прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага агенцтвам SW Research для выдання Rzeczpospolita.
Вынікі апытання прыводзіць партал biznesinfo.pl.
Адзначаецца, што супраць новаўвядзенняў выступіла 24,1% апытаных, 26,6% не змаглі даць адказ.
“Падтрымка абмежавання права на прытулак павялічваецца з узростам рэспандэнтаў і іх прыбыткам”, — гаворыцца ў публікацыі.
Даследаванне праводзілася ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года, было апытана 800 чалавек.
15 кастрычніка Туск паведаміў, што ў Польшчы прынятая комплексная міграцыйная стратэгія “Вярніце сабе кантроль. Забяспечыць бяспеку”. Раней ён заяўляў, што гэтая стратэгія прадугледжвае “часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак”.
16 кастрычніка ў інтэрв’ю Gazeta Wyborcza Туск выказаў меркаванне, што права на прытулак павінна прадастаўляцца толькі тым людзям, якія “сапраўды церпяць пераслед у сваёй краіне і вяртанне туды пагражае іх жыццю”.
Журналіст пры гэтым прывёў сведчанне сваёй “сяброўкі з Беларусі”, якая падала прашэнне аб атрыманні ў Польшчы міжнароднай абароны — і цяпер, у святле заяў прэм’ера аб узмацненні жорсткасці міграцыйнай палітыкі, асцерагаецца дэпартацыі.
“Калі яна падала заяву аб наданні прытулку, яно будзе разгледжанае”, — адказаў прэм’ер-міністр.
У той жа дзень, рэагуючы на крытыку з боку прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, Туск падкрэсліў, што “не было ніводнага выпадку, каб беларускі апазіцыянер спрабаваў нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу ў складзе груп, арганізаваных Лукашэнкам”.
“Сітуацыя на мяжы такая, што арганізаваныя групы, часам падрыхтаваныя беларускімі службамі, за кошт расійскіх і беларускіх грошай і сродкаў кантрабандыстаў дастаўляюцца самалётамі ў Маскву і Мінск. Там стаяць аўтобусы, гэтых людзей прывозяць да мяжы, часам рыхтуюць месяцамі, каб яны нелегальна яе перасеклі і правакавалі канфлікты на нашай мяжы”, — патлумачыў прэм’ер-міністр.
Пастановы ўрада накіраваныя не толькі на абарону мяжы з Беларуссю, але і на прадухіленне гібелі людзей, як мігрантаў, так і польскіх жаўнераў і памежнікаў, сцвярджае ён.
14 кастрычніка прэс-сакратар Еўракамісіі Аніта Хіпер падкрэсліла, што Еўрасаюзу “важна і неабходна абараняць свае вонкавыя межы”, аднак дзяржавы — члены ЕС маюць міжнародныя абавязанні, у тым ліку доступ да працэдуры надання прытулку.
Паводле яе слоў, пытанні аховы межаў і абавязкі прадастаўляць прытулак замежнікам “не з’яўляюцца ўзаемавыключальнымі”.
18 кастрычніка Еўрапейскі савет выказаў салідарнасць з Польшчай па пытанні прадастаўлення права на прытулак.
Пасля падзей 2020 года ў Беларусі Польшча стала адной з ключавых краін, у якія мноства беларусаў бегла ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка