Мінск 18:31

У верасні намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,2%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

24 кастрычніка, Позірк. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў верасні 2024 года склаў 2.313,9 рубля — на 27,3 менш (-1,2%), чым у жніўні (2.341,2), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен быць не менш за 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — не менш за 1.634).

Падзяліцца: