Беларусь гатовая “цалкам задаволіць” патрэбы Пецярбурга ў пасажырскім транспарце, сцвярджае Галоўчанка
25 кастрычніка, Позірк. Беларусь гатовая “цалкам задаволіць” патрэбы Санкт-Пецярбурга ў сучасным пасажырскім транспарце, заявіў 25 кастрычніка на пасяджэнні 14-га Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Відэафрагмент выступлення прэм’ера апублікавала прэс-служба ўрада.
Галоўчанка адзначыў назапашаны Беларуссю “сур’ёзны станоўчы вопыт” паставак у Санкт-Пецярбург беларускага пасажырскага транспарту і камунальнай тэхнікі такіх вытворцаў, як Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, “Белкамунмаш”, “Амкадор”. Паводле слоў чыноўніка, вытворчыя магутнасці гэтых прадпрыемстваў “істотна загружаныя замовамі з розных рэгіёнаў Расіі, іншых замежных дзяржаў”.
Прэм’ер сцвярджае, што кантракты з Санкт-Пецярбургам для такіх прадпрыемстваў “заўсёды ў прыярытэце”, у прыватнасці, Беларусь хоча пастаўляць у горад “новыя мадэлі беларускіх аўтобусаў, тралейбусаў, электробусаў, трамваяў”. З гэтай мэтай беларускі бок гатовы “прапаноўваць вельмі выгадныя фінансавыя варыянты ўзаемадзеяння пры заключэнні такіх кантрактаў”, сказаў Галоўчанка.
Візіт Галоўчанкі ў Санкт-Пецярбург праходзіць 24–25 кастрычніка.
3 студзеня ў Санкт-Пецярбургу загарэўся аўтобус МАЗ. Паведамлялася, што ён належаў кампаніі “Домтрансаўта”.
Паводле дадзеных расійскіх СМІ, у Пецярбургу ў 2023 годзе загарэлася не менш за дзевяць аўтобусаў беларускай вытворчасці. Годам раней зафіксавана 8 падобных выпадкаў.
Як паведамляла прэс-служба Пецярбургскага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Пасажыраўтатранс”, 2 жніўня 2023 года ў горадзе была прыпыненая эксплуатацыя партыі аўтобусаў МАЗ. Іх адмаўляліся ставіць на баланс, “пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны” ўзгаранняў.
“У сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання аўтобусаў, прынята рашэнне аб прыпыненні эксплуатацыі на гарадской маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург паводле кантрактаў 2022 года”, — паведамляла прэс-служба ГУП “Пасажыраўтатранс”.
У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 МАЗ паведаміў, што прычынай узгаранняў можа быць “трапленне алею з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка”.
“Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэння лагістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных фланцаў на іншыя, аналагічныя па тэхнічных характарыстыках, але якія не маюць правераных рэферэнцый <…>, — удакладніў Палякоў. — Усе яны будуць прэвентыўна замененыя. Усе наступныя пастаўкі пасажырскай тэхнікі па існуючых кантрактах будуць дадаткова правераны перад адгрузкай на прадмет магчымых уцечак працоўных вадкасцяў сістэмы гідрапрывада з адлюстраваннем дадзенага параметру ў пратаколе прыёмаздатачных выпрабаванняў”.
Наяўнасць праблемы з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў 19 верасня мінулага года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання” і прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+