У Расіі працягвае гарэць тэхніка Мінскага аўтазавода
26 кастрычніка, Позірк. Тэхніка Мінскага аўтамабільнага завода працягвае трапляць у дзяжурныя зводкі здарэнняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РФ.
У ноч на 24 кастрычніка ў вёсцы Мялешына (Палехскі раён Іванаўскай вобласці) на хаду загарэўся грузавік “МАЗ 43472”. Паводле слоў кіроўцы, падчас руху з-пад прыборнай панэлі раптоўна пайшоў дым. Спроба самастойна патушыць пажар не займела поспеху, давялося выклікаць МНС. Аўтамабіль практычна цалкам знішчаны. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, прычынай здарэння стала няспраўнасць электраабсталявання.
У Самары мясцовае транспартнае прадпрыемства 22 кастрычніка паведаміла пра загаранне аўтобуса маркі “МАЗ” (2018 год выпуску). Аўтобус знаходзіўся на апошнім прыпынку ля гандлёвага цэнтра, пасажыраў у ім не было. Прычынай, паводле папярэдняй інфармацыі, стала няспраўнасць электраправодкі.
Раней паведамлялася, што грузавік Мінскага аўтазавода загарэўся 28 жніўня на трасе паблізу вёскі Докша (Заўялаўскі раён Удмурцкай Рэспублікі). Паводле звестак рэспубліканскага ўпраўлення МНС, кіроўца разам з відавочцамі здарэння спрабаваў патушыць пажар вогнетушыцелямі, але агонь цалкам ахапіў кабіну. З пажарам удалося зладзіць толькі падраздзяленням ратавальнікаў, што прыбылі на месца здарэння.
23 жніўня ў Валгаградзе ўспыхнула кабіна грузавіка маркі “МАЗ”. Гарэла ашалёўка. У гэтым выпадку таксама спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Меркаваная прычына здарэння — кароткае замыканне электраправодкі.
На прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка намеснік галоўнага канструктара па грузавой тэхніцы ААТ “Мінскі аўтамабільны завод” Мікалай Лакотка заявіў, што прычынамі частага загарання тэхнікі прадпрыемства ў РФ з’яўляецца парушэнне ўмоў і правілаў эксплуатацыі.
Паводле яго слоў, тэхніка “стала вельмі цяжкая, энерганасычаная, таму ўмовы эксплуатацыі і правілы эксплуатацыі ніхто не адмяняў”.
Раней “Позірк” паведамляў пра іншыя выпадкі загарання тэхнікі беларускага прадпрыемства.
Напрыклад, 3 студзеня ў Санкт-Пецярбургу загарэўся аўтобус маркі “МАЗ”, які належыць кампаніі “Дамтрансаўта”.
Паводле даных расійскіх СМІ, у гэтым горадзе ў 2023 годзе загарэлася не менш за дзевяць аўтобусаў Мінскага аўтазавода. Годам раней было зафіксавана восемь падобных выпадкаў.
“У сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да загарання аўтобусаў, прынятае рашэнне аб прыпыненні эксплуатацыі на гарадской маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург на падставе кантрактаў 2022 года”, — паведаміла 2 жніўня 2023 года прэс-служба дзяржпрадпрыемства “Пасажыраўтатранс”.
У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 года МАЗ паведаміў, што прычынай загаранняў можа быць “трапленне алівы з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка”.
“Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэння лагістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных фланцаў на іншыя, аналагічныя паводле тэхнічных характарыстык, але тых, што не маюць правераных рэферэнцый”, — патлумачыў чыноўнік.
Выпадкі з загараннем аўтобусаў Мінскага аўтазавода фіксаваліся таксама ў Беларусі.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына загаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўваньне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства