На вучэннях “Захад-2025” у Беларусі магчымае перамяшчэнне войскаў праціўніка да мяжы Украіны — ДПСУ

26 кастрычніка, Позірк. Магчымасць перамяшчэння войскаў праціўніка да ўкраінскай мяжы падчас будучых вучэнняў “Захад-2025”, якія Мінск і Масква плануюць правесці на беларускай тэрыторыі, дапусціў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.
“Сачыць за тым, як будзе развівацца сітуацыя падчас сумесных вучэнняў Беларусі і Расіі, — гэта кірунак [працы] выведнікаў, — заявіў ён 26 кастрычніка падчас нацыянальнага тэлемарафона. — Вядома, нельга выключаць, што падчас гэтых вучэнняў будуць адбывацца якія-небудзь перамяшчэнні ў напрамку нашай мяжы. Але беручы да ўвагі папярэднія вучэнні, большая частка [дзеянняў] можа адбывацца на беларускіх палігонах, магчыма, на нейкіх іншых кірунках”.
“Што б ні адбывалася на тэрыторыі Беларусі, найперш павінны быць моцнымі нашыя ўласныя абаронныя магчымасці. У інжынерным дачыненні мы ўмацоўваем лінію мяжы [з Беларуссю], паколькі сітуацыя дазваляе — у адрозненне, напрыклад, ад сітуацыі на мяжы з Расіяй, дзе вораг пастаянна абстрэльвае ўкраінскае прыгранічча. І, вядома, [робіцца] фартыфікацыйнае ўмацаванне прыгранічча, каб у нашых ваяроў была і магчымасць схавацца, і весці паўнавартасна баявыя дзеянні, калі сітуацыя зменіцца”, — дадаў спікер ДПСУ.
На гэты момант, паводле слоў прадстаўніка памежнага ведамства, на ўкраінска-беларускай мяжы “больш-менш спакойна”. Разам з тым ён прызнаў, што гэты напрамак па-ранейшаму прадстаўляе пагрозу для Украіны, так будзе да той пары, пакуль Беларусь “знаходзіцца пад уплывам краіны-тэрарысткі Расіі”.
“Але ля нашай мяжы, на шчасце, на гэты момант мы не фіксуем якіх-небудзь нестандартных сітуацый, а таксама не фіксуем перамяшчэння тэхнікі або асабовага складу падраздзяленняў арміі Беларусі, — сказаў ён. — Цяпер якой-небудзь групоўкі, якая магла б прадстаўляць пагрозу нашай краіне, няма”.
“Беручы пад увагу пагрозы, [сачыць] за тым, што адбываецца ў глыбіні тэрыторыі Беларусі, — гэта праца выведкі Украіны, падраздзяленняў Міністэрства абароны, Дзяржаўнай памежнай службы, каб мы былі гатовыя да змен, якія могуць быць на гэтым напрамку”, — падкрэсліў Дземчанка.
Агульная працягласць беларуска-ўкраінскай мяжы складае 1.084,2 км.
На пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі 23 кастрычніка ў Мінску кіраўнік беларускага ведамства Віктар Хрэнін паведаміў, што налета “галоўнай падзеяй” стануць вучэнні “Захад-2025” (дакладныя даты яшчэ не названыя). Паводле яго слоў, яны створаць умовы для “далейшага ўдасканалення дзейнай сістэмы гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы”.
“Мерапрыемствы такога маштабу дазваляюць на практыцы праверыць узровень баявой гатоўнасці рэгіянальнай групоўкі і здольнасць войскаў сумесна выконваць пастаўленыя задачы”, — заявіў чыноўнік.
10–20 лютага 2022 года ў Беларусі праводзіліся сумесныя вучэнні “Саюзная рашучасць”. Насуперак запэўненню Уладзіміра Макея, які тады займаў пасаду міністра замежных спраў (памёр 26 лістапада 2022 года), у тым, што пасля манеўраў усе расійскія войскі пакінуць беларускую тэрыторыю, гэтага не адбылося. 24 лютага РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, выкарыстаўшы для ўварвання ў тым ліку сілы, якія знаходзіліся ў Беларусі.
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка