Латвія абвясціла ў вышук прарасійскага журналіста Аляксеева, які ўцёк у Беларусь
28 кастрычніка, Позірк. Прарасійскі журналіст Юрый Аляксееў абвешчаны ў Латвіі ў вышук, паведамляе выданне lsm.lv.
Рашэнне прыняў Курземскі раённы суд у Вентспілсе, пасля таго як Аляксееў не з’явіўся на пасяджэнне па справе аб “распальванні варожасці”, гаворыцца ў публікацыі.
27 кастрычніка стала вядома, што Аляксееў збег з Рыгі ў Беларусь. На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” ён паведаміў, што мае намер прасіць у краіне палітычнага прытулку.
Ураджэнец Нарыльска (цяпер РФ) Аляксееў у Латвіі ў розны час быў галоўным рэдактарам выданняў “Бізнес&Балтыя”, “Камерсант Baltic”, “Бизнес.lv”.
Таксама ён стварыў і ўзначальваў праект Imhoclub.lv, які прасоўваў пракрамлёўскія наратывы. Улады Латвіі заяўлялі, што медыя фінансуецца з Расіі.
Справа аб “распальванні варожасці” ў дачыненні да Аляксеева была распачатая ў 2017 годзе. Падчас ператрусу па месцы жыхарства журналіста былі выяўленыя патроны для пісталета. Таксама паведамлялася аб знойдзеных у яго камп’ютары матэрыялах з дзіцячай парнаграфіяй.
У студзені 2023 года Рыжскі раённы суд прыгаварыў Аляксеева па сукупнасці абвінавачванняў да аднаго года і аднаго месяца пазбаўлення волі. Пры гэтым ён застаўся на волі — яму ўстанавілі ўмоўна-датэрміновы нагляд на адзін год.
Раней Аляксееў называў сябе “на чвэрць беларусам”, кампліментарна адгукаўся аб Аляксандры Лукашэнку.
Пасля расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года ў Беларусь рэгулярна ўцякаюць з дэмакратычных краін прыхільнікі Расіі і Лукашэнкі. Адзін з самых вядомых перабежчыкаў — былы польскі суддзя Томаш Шмыдт. У траўні ён прыбыў у Беларусь і заявіў хадайніцтва аб атрыманні палітычнага прытулку. Неўзабаве быў працаўладкаваны ў дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА. У Польшчы ў дачыненні да яго вядзецца расследаванне, судом выдадзены ордэр на арышт Шмыта.
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка