З 1 лістапада бюджэт пражытковага мінімуму вырасце на 1,1%
29 кастрычніка, Позірк. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва з 1 лістапада 2024 года па 31 студзеня 2025 года складзе 437,8 рубля (+4,8), вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, аб прыняцці якой паведаміла 29 кастрычніка прэс- служба ведамства.
Такім чынам, у сярэднім на душу насельніцтва новы памер БПМ вырасце на 1,1% (з 1 жніўня — 433 рублі).
Згодна з згаданай пастановай, для працаздольнага насельніцтва БПМ у бліжэйшыя месяцы будзе складаць 468,58 рубля (462,26; +1,4%), пенсіянераў — 319,93 рубля (314,13; +1,8%), дзяцей: у узросце да трох гадоў — 274,09 рубля (273,78; +0,1%), ва ўзросце ад трох да шасці — 365,59 рубля (365,55; +0,01%), ад шасці да васемнаццаці — 436,16 рубля (428,23; 1,9%).
Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па догляду інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 10 БПМ (4.378 рублёў), другога і наступных — 14 БПМ (6.129,2).
Дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці адначасова складзе 100% БПМ (437,8 рубля).
Штомесячныя выплаты сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 50% БПМ (218,9 рубля), на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў (акрамя дзіцяці-інваліда) — 50% БПМ (218,9).
Дапамога на дзіця-інваліда старэйшая за 3 гады складзе 306,46 рубля (70% БПМ), па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная): з I і II ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 437,8 (100%), з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 525,36 (120%), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных ВІЧ — 306,46 (70%).
Паводле даных Мінпрацы, дапаможнікамі, якія вылічаюцца з БПМ, ахоплена больш як 167 тыс. дзяцей.
У ведамстве таксама паведамілі, што з 1 жніўня павялічыцца і памер даплат пенсіянерам ва ўзросце 75-79 гадоў — 82,09 рубля, 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) — 164,18, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 218,9.
Даплаты да пенсій атрымліваюць больш як 537 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя. Выдаткі на гэтыя патрэбы складуць, паводле ацэнкі Мінпрацы, 790 млн рублёў.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка