Данія і Ісландыя прызначылі спецпрадстаўнікоў па Беларусі
30 кастрычніка, Позірк. Данія і Ісландыя прызначылі спецпрадстаўнікоў па Беларусі, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай.
Ісландыя на пасаду прызначыла Германа Інгальфсана, які таксама з’яўляецца пастпрэдам гэтай дзяржавы ў НАТО, Данія — Грэте Сіласэн, амбасадара ў Літве. Фінляндыя вызначыць кандыдатуру “найбліжэйшым часам”.
Практыку назначэння спецпрадстаўнікоў замест амбасадараў выкарыстоўваюць краіны ЕС пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.
Падчас рабочага візіту ў Ісландыю (28–30 кастрычніка) дэмлідар правяла перамовы з міністрамі замежных спраў Швецыі — Марыяй Мальмер Стэнергард, Даніі — Ларсам Леке Расмусэнам, Ісландыі — Тордыс Гільфадоцір, а таксама з Эн Беатэ Твіннерэйм з Міністэрства міжнароднага развіцця Нарвегіі і намеснікам дзяржсакратара па замежных справах і палітыцы бяспекі Фінляндыі Отві Халапайнен.
Тэмамі сустрэч, як адзначае прэс-служба Ціханоўскай, сталі “спосабы вызвалення і сродкі дапамогі палітвязням, легалізацыя беларусаў, пазоў Літвы ў Міжнародны крымінальны суд і падтрымка грамадзянскай супольнасці і медыя”.
У прыватнасці, чакаецца, што ў міжнародны гуманітарны фонд (створаны 30 красавіка) Данія выдзеліць 5 млн дацкіх крон (каля 650 тыс. еўра), Ісландыя — 10 млн ісландскіх крон (67 тыс. еўра).
Акрамя таго, улады Даніі абяцаюць, што беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць атрымліваць пашпарты іншаземца, калі яны не могуць вярнуцца ў Беларусь, паведамляе прэс-служба.
Рэйк’явік працягне падтрымліваць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, незалежныя медыя і грамадзянскую супольнасць, а Капенгаген — міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, Стакгольм — грамадзянскую супольнасць, культурныя ініцыятывы і стыпендыяльныя праграмы для беларусаў, гаворыцца ў рэлізе.
Паўночныя краіны таксама могуць разгледзець магчымасць падтрымкі іску Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць беларускага рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці.
“Ціханоўская заклікала распрацаваць і ўвесці санкцыйны пакет за парушэнні правоў чалавека супраць арганізацый і асоб, адказных за рэпрэсіі, — паведамляе яе прэс-служба. — Акрамя таго, прапанавала стварыць кааліцыю міністраў за дэмакратычную Беларусь, у якую маглі б далучыцца паўночныя і балтыйскія краіны, Польшча і іншыя саюзнікі”.
Ціханаўская — адзін з двух спецыяльных гасцей 76-й сесіі Паўночнага савета. Другі — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Савет міністраў Паўночных краін (СМСС) прыпыніў супрацоўніцтва з Расіяй у сакавіку 2022 года, пасля таго, як яна 24 лютага напала ва Украіну, а таксама з Беларуссю, за ролю Мінска ў гэтай вайне.
Паўночная рада — арганізацыя для каардынацыі супрацоўніцтва паміж краінамі Паўночнай Еўропы, куды ўваходзяць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя.
З 2005 года СМСС у супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй падтрымлівае Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ, пасля прымусовага закрыцця ў Мінску працуе ў Вільнюсе). Стыпендыяльная праграма “Адкрытая Еўропа”, па якой вучацца беларускія грамадзяне, фінансуецца Еўрапейскай камісіяй і кіруецца Саветам міністраў Паўночных краін.
СМСС кіраваў праектам “Стабільнасць грамадзянскай супольнасці Беларусі”, які падтрымліваў беларускі трэці сектар пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе. Ініцыятыва фінансавалася Еўрапейскай камісіяй для аказання дапамогі ахвярам, якія пацярпелі ад дзеянняў улад, арганізацыям грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ.
У 2018 годзе ў Беларусі пры падтрымцы СМСС выконваўся праект па скарачэнні выкідаў чорнага вугляроду.
Краіны Паўночнай рады прызначаць каардынатараў для кантактаў з беларускімі дэмсіламі
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+