Мінск 00:57

У Астравецкім раёне праходзяць антытэрарыстычныя вучэнні

Ілюстрацыйнае фота: сайт БелАЭС

30 кастрычніка, Позірк. Аб правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёна (Гродзенская вобласць) антытэрарыстычных вучэнняў паведамляе дзяржагенцтва БелТА са спасылкай на Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Мэтай мерапрыемства, у якім акрамя КДБ удзельнічаюць супрацоўнікі міністэрстваў унутраных спраў, абароны, па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, названая праверка гатоўнасці органаў улады да ўзаемадзеяння і рэагавання на акты тэрарызму.

Падчас манеўраў будзе выкарыстана ваенная і іншая спецыяльная тэхніка. На дарогах раёна будзе ўзмоцнены кантроль, у зоне вучэнняў — абмежаваны дарожны рух.

У якой менавіта частцы рэгіёну праводзяцца вучэнні, не паведамляецца. Аднак менавіта ў Астравецкім раёне, які мяжуе з Літвой, размешчана Беларуская атамная электрастанцыя, будаўніцтва якой завяршылася восенню 2023 года. Першы энергаблок сілкуе энергасістэму краіны з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

Аб’ект пабудаваны паводле праекта дзяржкарпарацыі “Расатам” пераважна за кошт расійскага крэдыту.

Падзяліцца: