Мінск 06:33

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Фота: pixabay.com

30 кастрычніка, Позірк. ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох кампаній, якія супрацоўнічаюць з прадпрыемствамі Беларусі, паведамляецца на сайце Дзярждэпартамента.

Гаворка ідзе пра “вайсковыя рамонтныя прадпрыемствы, вытворцаў перадавых тэхналогій і арганізацыі, якія падтрымліваюць беларуска-расійскія абаронныя адносіны”, гаворыцца ў рэлізе.

Санкцыі ўведзеныя ў дачыненні да кітайскай кампаніі “Morotack Tianjin Technology Co Ltd China”, якая, як сцвярджаецца, прадавала крытычна важныя кампаненты для ваеннай прадукцыі ААТ “Рагачоўскі завод “Дыяпраектар” (займаецца аптычным прыборабудаваннем).

За аказанне матэрыяльнай падтрымкі гэтаму прадпрыемству санкцыі ўведзеныя таксама ў дачыненні да расійскіх кампаній “Прэцызійныя лазерныя сістэмы” і “Інавацыйнае прадпрыемства “НЦВА — Фатоніка”.

Таксама санкцыі ЗША ўведзеныя супраць расійскага оптыка-механічнага канструктарскага бюро “Астрон”. Прычынай названыя пастаўкі дэталяў для цеплавізійных прыбораў беларускаму ААТ “Мінскі механічны завод ім. Вавілава”.

Адзначаецца, што Міністэрства гандлю ЗША “працягвае ўносіць у санкцыйны пералік юрыдычных і фізічных асоб, звязаных з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі вайны Расіі супраць Украіны”.

ААТ “Рагачоўскі завод “Дыяпраектар” (Гомельская вобласць) уключаны ў санкцыйныя спісы ЗША 23 жніўня гэтага года, ААТ “Мінскі механічны завод ім. Вавілава” — 5 снежня 2023-га.

Мінфін ЗША увёў новыя санкцыі ў дачыненні да Мінска, у тым ліку супраць самалёта Лукашэнкі

9 жніўня, Позірк. У чацвёртую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні да 19 фізічных і 14 юрыдычных асоб з Беларусі, Дзярждэпартамент ЗША увёў санкцыі супраць шэрагу чыноўнікаў рэжыму. Пад новыя санкцыі ЗША …
Падзяліцца: