Былая прэс-сакратар МУС Чамаданава падала дакументы для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах
30 кастрычніка, Позірк. Былая прэс-сакратар МУС, цяпер начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава падала ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта 30 кастрычніка паведаміў ЦВК.
Чамаданава была прызначаная прэс-сакратаром МУС у канцы 2018 года. Да гэтага ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама. У МУС заставалася да 2021 года, затым была пераведзена на працу ў Мінгарвыканкам.
Яна з’яўляецца старшынёй мінскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Чамаданава — прыхільніца Аляксандра Лукашэнкі. Стала вядомая ў 2020 годзе, калі супрацоўнікі МУС масава выкарыстоўвалі гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту. Чамаданава падтрымала і тыя дзеянні, і палітычныя рэпрэсіі. У яе бытнасць прэс-сакратаром набліжаныя да ведамства інфармацыйныя рэсурсы сталі рэгулярна публікаваць так званыя “пакаяльныя інтэрв’ю”, у якіх затрыманых прымушалі “прызнавацца” ў “злачынствах” і крытычным стаўленні да ўлады. На многіх відэа ў пратэстоўцаў бачныя сляды гвалту.
Раней 30 кастрычніка ў ЦВК былі пададзеныя дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп Алега Гайдукевіча і Аляксандра Хіжняка.
29 кастрычніка ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за Лукашэнку. На пасяджэнні таксама былі разгледжаныя заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча. Абедзве аднагалосна адхіленыя.
Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Тэрмін рэгістрацыі ініцыятыўных груп заканчваецца 1 лістапада.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка