Мінск 15:01

Беларусы трымаюць у грузінскіх банках больш за 120 млн долараў

Ілюстрацыйнае фота: pexels.com

31 кастрычніка, Позірк. Больш за 120 млн долараў ЗША трымаюць грамадзяне Беларусі ў грузінскіх банках, вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага банка Грузіі, апублікаваных бізнэс-парталам bm.ge.

На канец верасня 2024 года ў мясцовых банках фізічныя асобы захоўвалі на дэпазітах 29,91 млрд лары (10,88 млрд долараў ЗША), на долю нерэзідэнтаў прыпадала 28,5% — 8,52 млрд лары (3,1 млрд долараў). 4% гэтай сумы належала грамадзянам Беларусі — атрымліваецца 340 млн лары (124 млн долараў).

Грузія стала адной з асноўных краін пражывання беларускіх палітычных і эканамічных эмігрантаў. Паводле звестак беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка, іх колькасць паступова скарачаецца і цяпер складае каля 11 тыс. Калі выказаць здагадку, што дэпазіты належаць толькі гэтай катэгорыі беларусаў, то на кожнага прыпадае 11,3 тыс. долараў.

Падзяліцца: