Лукашэнка патлумачыў вылучэнне сваіх прыхільнікаў на выбарах жаданнем яго “засцерагчы”
31 кастрычніка, Позірк. Вылучэнне ў прэзідэнты сямі прыхільнікаў дзейнай улады прадыктавана жаданнем яго “засцерагчы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю дзяржаўнаму “Першаму інфармацыйнаму” каналу.
“Гэта найважнейшая тэма сёння. Я спрабую зараз глядзець на гэтую праблему, думаю, што за гэтым стаіць. Супраць жаночага прэзідэнта жанчыны паставілі сваю альтэрнатыву, самы аракул і вяшчальнік палітыкі прэзідэнта таксама выступіў — Гайдукевіч, Партыя працы і справядлівасці свайго вылучыла, і іншыя”, — сказаў Лукашэнка.
На пытанне, як ён ацэньвае такую актыўнасць, Лукашэнка адказаў, што прэтэндэнтам у прэзідэнты “адысці ад сваёй палітыкі будзе складана”.
“Але, тым не менш, альтэрнатыўныя кандыдаты. Я думаю, яны проста хочуць дзейнага прэзідэнта засцерагчы. Ну а як інакш я магу расцаніць, асабліва вылучэнне жанчынамі, сваіх кандыдатураў? Я ўпэўнены, што яны проста жадаюць мяне тут атачыць флангамі, засцерагчы, не больш, не менш. Ну, мне хацелася б так”, — дадаў ён.
Адказваючы на пытанне, ці ў небяспецы ён, Лукашэнка сказаў: “Ды не, вы не хвалюйцеся. Мы з вамі прайшлі такое бурнае жыццё, на барыкадах стаялі плячом да пляча. Якая небяспека? Можа яна недзе і ёсць, але мы пакуль яе не знайшлі”.
31 кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўныя групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Алега Гайдукевіча (старшыня праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў), Аляксандра Хіжняка (старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці) і Вольгі Чамаданавай ( МУС, цяпер начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама) кандыдатамі ў прэзідэнты.
У панядзелак, 4 лістапада, ЦВК разгледзіць дакументы яшчэ чатырох прэтэндэнтаў. 31 кастрычніка дакументы ў ЦВК падалі экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года Ганна Канапацкая, а таксама адстаўны генерал, кіраўнік праўладнага Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў, прадпрымальніца Дзіяна Кавалёва і першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Сяргей Сыранкоў.
29 кастрычніка ЦВК зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за Лукашэнку. На паседжанні таксама былі разгледжаныя заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп Аляксандра Драздова (публічных звестак аб ім няма) і лідэра апазіцыйнага Руху “За Свабоду” (у Беларусі ліквідавана, працягнула дзейнасць у выгнанні) Юрыя Губарэвіча. Абедзве аднагалосна адхілены.
Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 26 студзеня 2025 года. Тэрмін рэгістрацыі ініцыятыўных груп заканчваецца 1 лістапада. Збор подпісаў пачынаецца 7 лістапада.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+