Мінск 06:37

Пачата спецвытворчасць у дачыненні да Дзмітрыя Тоўсціка

Крыніца: СК

1 лістапада, Позірк. Аб пачатку спецыяльнай крымінальнай вытворчасці ў дачыненні да 49-гадовага Дзмітрыя Тоўсціка паведаміў 1 лістапада Следчы камітэт.

Тоўсцік абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, здзейснены групай асоб альбо спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, а таксама прымус гэтых асоб шляхам прымянення гвалту або пагрозы яго прымянення да выканання відавочна незаконных дзеянняў).

Спецвытворчасць пачата 31 кастрычніка.

Абвінавачанаму прапанавана з’явіцца ва ўпраўленне СК па Мінскай вобласці.

Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.

Першыя спецвытворчасці былі адкрыты 26 верасня 2022 года. У спісе асоб, падвергнутых гэтай працэдуры, на сайце СК налічваецца 121 чалавек.

Падзяліцца: