За сем месяцаў ад агню пацярпела 68 адзінак сельгастэхнікі
1 лістапада, Позірк. За красавік — кастрычнік 2024 года агнём у Беларусі знішчана або пашкоджана 68 адзінак тэхнікі і абсталявання прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу (АПК), сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг паведамленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У кастрычніку зафіксаваныя два такія выпадкі ў Віцебскай вобласці, адзін — у Мінскай.
У Дубровенскім раёне 2 кастрычніка пацярпеў кормаўборачны камбайн КВК-800 “Палессе FS80” (2013 года выпуску): знішчаныя два заднія колы, пашкоджаны маторны адсек, кабіна і лакафарбавае пакрыццё кузава. У Докшыцкім раёне 17 кастрычніка ў выніку загарання кормаўборачнага камбайна УЭС-2-250А “Палессе” (2006) пашкоджаны маторны адсек, лакафарбавае пакрыццё і кола.
20 кастрычніка ў Мінскім раёне на пажары ў будынку аўтамайстэрні знішчаныя два трактары, пашкоджаныя два франтальныя пагрузчыкі і трактар.
МНС таксама паведамляў пра гібель 18 кастрычніка на пажары ў Старадарожскім раёне (Мінская вобласць) 98 цялятаў, 26-га ў Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць) было знішчана агнём 90 т саломы ў рулонах, 27-га ў Мінскім раёне — 220 т саломы, 28-га — 0,5 т сена.
Першае ў бягучым годзе загаранне тэхнікі на аб’ектах АПК было зафіксавана 16 красавіка. У полі каля вёскі Браткава (Капыльскі раён Мінскай вобласці) агнём быў знішчаны трактар МТЗ-3522 (2021).
У траўні было зафіксавана чатыры здарэнні: знішчаны трактар МТЗ-3522 (2014), пагрузчык “Амкадор 332В” (2009), камбайн УЭС-2-250А “Палессе” (2008); знішчаная кабіна, пашкоджаныя правае пярэдняе кола і маторны адсек яшчэ аднаго трактара.
Пяць выпадкаў трапіла ў зводку МНС у чэрвені: прыйшлі ў непрыдатнасць два камбайны КВК-800 “Палессе FS80”; знішчаныя кабіна і заднія колы трактара, пашкоджаныя маторныя адсекі двух камбайнаў, таксама прычэп для перавозкі грубых кармоў.
У ліпені і жніўні, як паведамляў “Позірк”, было знішчана або пашкоджана не менш за 35 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, у верасні — 16.
53% пажараў, якія адбыліся сёлета на аб’ектах аграпрамысловага комплексу, звязана з “чалавечым фактарам”, паведаміў на прэс-канферэнцыі 18 ліпеня начальнік галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын.
“З іх дзве траціны звязаныя з парушэннем правілаў эксплуатацыі электрасетак або электраабсталявання”, — сказаў прадстаўнік ведамства.
Паводле яго слоў, кіраўніцтву гаспадарак неабходна звярнуць увагу на “вартавую ахову”, бо “бескантрольнасць прыводзіць да ўзгаранняў”, у тым ліку праз “свавольствы дзяцей”.
Іншым фактарам пажаранебяспекі Турчын назваў “бескантрольнае выкарыстанне агню — курэнне ў месцах складавання і правядзення зварачных работ”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМКС у Гаазе звычайна прымае рашэнне аб магчымым пачатку расследавання на працягу паўгода — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці назіраецца ў Беларусі трэці месяц запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТавараабарот у сферы грамадскага харчавання ў студзені — кастрычніку 2024 года вырас на 11% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТрэці месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаНовая хваля затрыманняў у Беларусі — другая навіна пасля званка Шольца Пуціну на Нямецкім радыёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка