Мінск 17:01

Вецер паваліў больш за 40 дрэў, пашкоджана 9 аўтамабіляў — МНС

Фота: МНС

2 лістапада, Позірк. З-за моцнага ветру парывамі да 24 м/c, які вызначаў надвор’е ў Беларусі 1 лістапада, зафіксаваны 41 выпадак падзення дрэў у Брэсцкай (7), Віцебскай (8), Гомельскай (1), Гродзенскай (9), Мінскай (9), Магілёўскай (6) абласцях і Мінску (1), паведамляе МНС.

Паваленымі дрэвамі пашкоджана 7 аўтамабіляў — у Брэсцкай (2), Віцебскай (2) і Магілёўскай (3) абласцях. Сарваным металічным элементам абліцоўвання фасада шматкватэрнага жылога дома пашкоджана 2 аўтамабілі на вул. Першамайскай у Калінкавічах (Гомельская вобласць). Пацярпелых няма.

У Магілёве на праспекце Дзімітрава дрэва ўпала на паркоўку і пашкодзіла 3 легкавыя аўтамабілі.

У Магілёўскай вобласці парушалася электразабеспячэнне 17 населеных пунктаў і 3 ферм (у Крычаўскім, Кіраўскім і Глускім раёнах).

Сёлета ў ліпені з-за ўрагану ў Беларусі загінула 7 чалавек.

Падзяліцца: