Развіццю грамадзянскай авіяцыі дзяржава надае вялікае значэнне, сцвярджае Лукашэнка
3 лістапада, Позірк. “Беларуская грамадзянская авіяцыя — гэта амаль стагоддзе дасягненняў і здзяйсненняў у сферы самага хуткага, камфартабельнага і надзейнага транспарту”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 3 лістапада работнікаў і ветэранаў галіны з прафесійным святам.
Ён назваў паветраныя перавозкі “адной з найбольш высокатэхналагічных, інавацыйных і навукаёмістых абласцей эканомікі”. “Развіццю гэтай галіны дзяржава надае вялікае значэнне: ідзе пастаянная мадэрнізацыя аэрапортаў у абласных цэнтрах, а Нацыянальны аэрапорт Мінск сёння здольны прыняць усе тыпы паветраных судоў”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба.
“Дзякуючы стабільнай якасці і надзейнасці прадастаўляемых паслуг, пашырэнню маршрутнай сеткі і нязменнай пунктуальнасці, беларускія авіятранспартныя прадпрыемствы заваявалі аўтарытэт ва ўсім свеце”, — сцвярджае Лукашэнка. Паводле яго слоў, у гэтым заслуга “ўсіх прафесіяналаў беларускай грамадзянскай авіяцыі”.
“Словы асаблівай удзячнасці” ён адрасаваў “ветэранам, якія асвойвалі першыя паветраныя трасы, заклаўшы выдатныя традыцыі і перадаўшы іх маладому пакаленню”.
“Перакананы, што вы і надалей будзеце паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам Беларусі”, — гаворыцца ў віншаванні.
Грамадзянская авіяцыя Беларусі — адна з галін, якія знаходзяцца пад заходнімі санкцыямі праз палітыку Лукашэнкі.
Нацыянальны перавозчык “Белавія” ажыццяўляе палёты ўсяго ў дзесяць краін — Расію, Казахстан, Азербайджан, Грузію, Індыю, Арменію, Турцыю, Узбекістан, ААЭ, Туркменістан. На снежань анансавана адкрыццё маршруту ў кітайскі Урумчы.
Авіякампаніі “Белавія” забаронена лётаць у краіны Еўрасаюза пасля інцыдэнту 23 мая 2021 года, калі ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак.
9 жніўня 2023 года “Белавія” трапіла ў санкцыйны спіс ЗША.
3 лістапада 2023 года генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец прызнаў, што планы па мадэрнізацыі флоту самалётаў авіякампаніі “Белавія” былі парушаныя з-за ўвядзення заходніх санкцый.
11 кастрычніка Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі “аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухальнага лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”.
Сцвярджалася, што прыняцце гэтага закона “дазваляе стварыць у Беларусі ўмовы для фарміравання ўласнай авіябудаўнічый галіны”.
Інвестыцыйны праект па распрацоўцы 19-мясцовага самалёта “Асвей” і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода (Баранавічы, Брэсцкая вобласць) рэалізуецца ў рамках комплекснай міжведамаснай праграмы па супрацоўніцтве з РФ у галіне авіябудавання.
За рэалізацыю доследна-канструктарскай работы па распрацоўцы самалёта адказваюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі. Галоўны выканаўца з расійскага боку — Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі, беларускі сувыканавец — 558-ы авіяцыйны рамонтны завод.
Аб стварэнні сумеснага з Расіяй самалёта паведаміў 10 ліпеня 2023 года на міжнароднай прамысловай выставе “Інерпрам-2023” у Екацярынбургу прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
28 студзеня гэтага года Пётр Пархомчык, які тады займаў пасаду віцэ-прэм’ера (цяпер старшыня Брэсцкага аблвыканкама), заявіў у эфіры беларускага тэлебачання, што першыя беларуска-расійскія самалёты плануецца выпусціць “да 2026 года”, да 2030-га іх колькасць павінна скласці “85–100 штук”. Тады ён паведаміў, што для рэалізацыі праекта “трэба будзе пабудаваць 20 тыс. квадратных метраў дадатковых вытворчых плошчаў і набыць каля сотні адзінак высокаскладовага абсталявання”.
15 красавіка Пархомчык і віцэ-прэм’ер РФ — міністр прамысловасці і гандлю Дзяніс Мантураў падпісалі ў Маскве пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”.
558-ы авіярамонтны завод знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка