Мінск 20:48

Ціханоўская павіншавала Санду з перамогай на выбарах прэзідэнта Малдовы

Архіўнае фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

4 лістапада, Позірк. Перамогай дэмакратыі і Еўропы назвала дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская вынікі выбараў прэзідэнта Малдовы.

“Віншую вас з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Малдова. Ваша моцнае лідарства вядзе краіну да еўрапейскай будучыні. Народ Беларусі падзяляе тую ж прыхільнасць свабодзе і праву самому вызначаць свой лёс”, — напісала палітык у сваім “Х” (былы “Твітэр”).

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў 3 лістапада. Паводле звестак Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы на 9:30 па мінскім часе, дзейны кіраўнік дзяржавы Майя Санду пасля апрацоўкі 99,86% бюлетэняў набірае 55,41% галасоў, яе апанент Аляксандр Стаяногла — 44,59%. .

Санду ў першым туры 20 кастрычніка набрала 42,49% галасоў, Стаяногла — 25,95%.

У той жа дзень адбылося галасаванне на рэферэндуме за ўнясенне ў Канстытуцыю палажэння аб інтэграцыі краіны ў Еўрапейскі саюз.

У падтрымку ўступлення Малдовы ў ЕС выказалася 50,38% тых, хто прагаласаваў.

Ціханаўская наведвала Малдову 20–21 кастрычніка 2023 года на запрашэнне Санду. У кастрычніку 2022-га ў малдаўскім парламенце была створаная група “За дэмакратычную Беларусь”.

Паліцыя Малдовы расследуе факты арганізаванай дастаўкі электарата ў Мінск для галасавання на выбарах

3 лістапада, Позірк. Пра пачатак расследавання фактаў арганізаванай дастаўкі электарата для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах паведаміла Нацыянальная паліцыя Малдовы. Адзначаецца, што такія факты фіксуюцца як за межамі краіны, так і "на нацыянальным узроўні". "Нацыянальныя ўлады праводзяць расследаванне і рэгіструюць доказы …
Падзяліцца: