Лукашэнка патрабуе ад КДБ, каб сярод дыпламатаў не было “нягоднікаў” і “здраднікаў”
4 лістапада, Позірк. Афіцыйным Мінск працягне скарачэнне дыпламатычнай прысутнасці на Захадзе з пераарыентацыяй на краіны СНД і “далёкай дугі”, вынікае з выказванняў Аляксандра Лукашэнкі 4 лістапада падчас прыняцця даклада аб “некаторых пытаннях кадравага забеспячэння сістэмы Міністэрства замежных спраў”.
“Мы дамовіліся [пераарыентавацца], калі еўрапейцы ці амерыканцы не жадаюць з намі супрацоўнічаць, ну чаго мы рвёмся туды, што мы прызначаем туды людзей? Каб яны ахоўвалі будынак пасольства? Пераарыентаваліся на галоўныя нашыя гандлёвыя рынкі — СНД, далёкай дугі”, — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
“Там, дзе далёкая дуга ды іншае, людзі павінны быць моўныя. Прынамсі, хаця б англійскую мову павінны ведаць. Але гэта не значыць, што “ведаю англійскую мову — гэта роўная дарога”. Не, ён павінен быць прафесіяналам, павінен быць адданы свайму народу і дзяржаве чалавек”, — дадаў ён.
Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова “ні ў якім разе не зыходзіць пры прызначэнні людзей “ад сябе”: “Я ўжо збольшага з некаторымі праходзіў гэтую дарогу: ён свой, зручны, а потым не ведаеш, што з ім рабіць”.
Звяртаючыся да кіраўніка Камітэта дзяржбяспекі Івана Церцеля, ён заявіў: “Вядома, мы разлічваем на Максіма Уладзіміравіча [Рыжанкова], што ў МЗС, Іван Станіслававіч, не будзе гэтых нягоднікаў, якія здраджвалі нам часцяком”.
Паводле Рыжанкова, сярод дыпламатаў за мяжой плануецца “вялікая кадравая ратацыя”.
“Некаторы час таму ратацыйны працэс быў упушчаны, і мы сёння вымушаны адразу значную колькасць людзей рыхтаваць да прызначэння”, — цытуюць яго дзяржСМІ.
Міністр сцвярджае, што “кожны чалавек, які жыве ў нейкай краіне, падвяргаецца магутнаму інфармацыйнаму ўздзеянню, натуральна, пранікаецца нейкімі ідэямі, інтарэсамі, чаканнямі”.
“Вельмі важна, каб вока не замылілася, — гэта раз. І другое — каб ён не пачаў глядзець на двухбаковыя адносіны вачыма таго боку, а не нашага”, — заявіў чыноўнік.
Ён удакладніў, што прапанаваныя кандыдатуры абмяркоўваліся таксама “з пункту гледжання патрыятычных адносін”.
Пры гэтым канкрэтныя прозвішчы і краіны назначэння ён назваць адмовіўся.
Шэраг дыпламатаў падчас палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падтрымалі пратэстоўцаў. Некаторыя з іх, як, напрыклад, амбасадар у Аргенціне Уладзімір Астапенка (цяпер прадстаўнік АПК), амбасадар у Славакіі Ігар Ляшчэня, перайшлі ў апазіцыю ўлады.
На выбарчых участках пры дыпмісіях падлік галасоў на апошніх выбарах, як правіла, праводзіўся сумленна. Паводле выніковых пратаколаў перамогу на іх атрымала Святлана Ціханоўская.
Пасля гэтага ўлады адмовіліся ад адкрыцця выбарчых участкаў за мяжой падчас электаральных кампаній.
У жніўні 2020 года ля пасольства Беларусі ў Швецыі на некаторы час побач з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам быў вывешаны бел-чырвона-белы. Дзмітрый Мірончык, які ўзначальваў на той момант дыпмісію, зараз працуе начальнікам галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі МЗС.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка