НАУ сабрала новыя даныя аб перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей
5 лістапада, Позірк. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) сабрала і задакументавала новыя даныя аб перамяшчэнні ў Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый, паведамляе Аб’яднаныя пераходный кабінет.
Гаворка пра “восем прыездаў” у Беларусь арганізаваных груп дзяцей з так званых “луганскай і данецкай народных рэспублік” у перыяд з красавіка 2023 года па верасень 2024-га, адзначаецца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што каманда кіраўніка НАУ Паўла Латушкі “задакументавала абставіны, даты і месцы знаходжання ўкраінскіх дзяцей у Беларусі, прычыны іх перамяшчэння, праграму іх заняткаў”, сабраныя “крыніцы інфармацыі, выкарыстаныя для пацвярджэння даных (фатаграфіі, відэазапісы, дакументы)”.
“Праводзіцца праца па ідэнтыфікацыі і зборы інфармацыі аб супрацоўніках так званага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, якія ўдзельнічаюць у ваенным злачынстве — незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь”, — гаворыцца ў рэлізе.
Каб дабіцца прыцягнення да адказнасці ўсіх уцягнутых асоб, заяўляе НАУ, “увага надаецца выяўленню ланцужкоў фінансавання і арганізацыі перамяшчэння дзяцей”, сабраныя звесткі будуць перададзеныя ў “нацыянальныя і міжнародныя органы правасуддзя”.
“Мы будзем працягваць працу па прыцягненні Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да міжнароднай крымінальнай адказнасці па некалькіх напрамках, і незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей, гэта значыць ваеннае злачынства, з’яўляецца адным з іх”, — падкрэсліў Латушка.
Палітык дадаў, што яго каманда будзе працягваць “збіраць дадатковыя доказы да раней ужо перададзеных у 2023 годзе <…> ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) па гэтым злачынстве рэжыму Лукашэнкі”.
20 верасня Латушка заявіў, што, паводле апошніх даных, якія сабрала НАУ, дэпартацыі на тэрыторыю Беларусі было падвергнута звыш 3,5 тыс. дзяцей з больш чым 20 населеных пунктаў, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Паводле яго слоў, у дачыненні да гэтых дзяцей на тэрыторыі Беларусі “ажыццяўляецца перманентная масіраваная індактрынацыя ў інтарэсах “рускага свету”. “Праводзіцца мілітарызацыя дзяцей, іх навучаюць прымяняць зброю. Усё гэта з’яўляецца фактамі, якія пацвярджаюць здзяйсненне ваеннага злачынства”, — сказаў кіраўнік НАУ.
Латушка паведаміў, што яго каманда двойчы перадавала матэрыялы з доказамі здзяйснення злачынства МКС у Гаазе (27 чэрвеня і 7 лістапада 2023 года. — “Позірк”.). “Мы працягваем штомесяц збіраць дадатковыя доказы, якія пацвярджаюць здзяйсненне дадзенага злачынства як самім Лукашэнкам, так і яго саўдзельнікамі”, — адзначыў палітык.
24 верасня ўкраінскі праграмны дырэктар міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Freedom House (штаб-кватэра ў Вашынгтоне) Юрый Юркевіч заявіў, што ў МКС былі перададзеныя “новыя доказы непасрэднага ўдзелу рэжыму Лукашэнкі” ў перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей.
5 кастрычніка быў апублікаваны даклад “Скрадзенае дзяцінства”, падрыхтаваны Freedom House, праваабарончым цэнтрам “Вясна”, аб’яднаннем былых сілавікоў BelPol (беларускія арганізацыі ў выгнанні), а таксама рэгіянальным цэнтрам правоў чалавека і праваабарончым цэнтрам ZMINA (Украіна).
Афіцыйны прадстаўнік Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) Фадзі эль-Абдала 9 кастрычніка паведаміў, што нягледзячы на тое, што Беларусь не далучылася да Рымскага статуту МКС, рэжым Лукашэнкі можа быць прыцягнуты да адказнасці за дачыненне да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка