Мінск 16:37

У Офісе Ціханоўскай разлічваюць, што пры Трампе палітыка ЗША па Беларусі застанецца паслядоўнай і прынцыповай

Дональд Трамп пасля пакушэння на яго падчас перадвыбарчага мітынгу 13 ліпеня 2024 года
Скрыншот відэатрансляцыі: "Позірк"

6 лістапада, Позірк. У Офісе Святланы Ціханоўскай спадзяюцца, што палітыка ЗША па Беларусі застанецца паслядоўнай і прынцыповай, а Беларусь па-ранейшаму будзе на парадку дня. Пра гэта заявіў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, каментуючы перамогу Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах.

“Тэма Беларусі аб’ядноўвае розных палітыкаў у ЗША незалежна ад іх партыйнай прыналежнасці. Безумоўна, у нас ёсць кантакты і з прадстаўнікамі рэспубліканцаў, атачэннем Дональда Трампа. Мы будзем умацоўваць і пашыраць гэтыя кантакты”, — сказаў Вячорка.

“Для нас важна амерыканскае лідарства ў пытанні вызвалення палітвязняў, падтрымкі незалежных беларускіх СМІ і грамадзянскай супольнасці, ціску на рэжым Лукашэнкі”, — падкрэсліў дарадца.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: